LOGIN

FASHION

Dedicated To Blossfeldt

Карына Момат і Кацярына Рамановіч у фотасесіі Дзіны Даніловіч. Ювелірныя ўпрыгожванні: Nastassia Aleinikava, аксесуары са скуры: Killtoday, каф: Марыя Пагарэлава, паліто: Natasha Tsuran.

19

«Мая калекцыя інспіравана працамі нямецкага скульптара і эксперыментальнага фатографа Карла Блосфэльдта і яму ж прысвячаецца. Яна паўстала на падставе ягоных макрафатаграфій раслін і кветак, якія я выразала ў маштабе 1:1 з метала, рогавага рэчыва і дрэва. Потым я выпадковым чынам злучала гэтыя аб’екты, не стамляючыся дзякаваць пану Блосфельдту за ягоную творчую спадчыну», — гаворыць Настасся Алейнікава, дызайнерка канцэптуальных ювелірных вырабаў, якая нарадзілася ў Магілёве, вучылася у Менску, Дубліне і Празе, дзе зараз жыве і працуе. Шматразовая намінантка Czech Grand Design, удзельніца выставаў у Нямеччыне, Аўстрыі, Чэхіі, Вялікабрытаніі, Украіне, Італіі і Беларусі.

«Блосфэльдт быў адным з першых у свеце фатографаў. Нараджэнне фатаграфічных вобразаў нагадвае мне нейкі сакральны рытуал, студыя фатографа пачатку мінулага стагоддзя — гэта нешта кшталту алхімічнай лабараторыі, месца сустрэчы носьбітаў таемнай веды. Калі я працавала над гэтым праектам, я разглядала сваіх мадэлек не як сэксуальныя аб’екты, з дапамогай якіх фэшн-індустрыя  прадае спажыўцу эстэтычныя прывіды і мару пра прыгожае жыццё, але як вытанчаных служак нейкага сучаснага культу, у якім вырабы Насты сімвалізуюць пэўныя нябачныя воку сілы і самі валодаюць часцінкаю іхняй энэргіі. Густоўныя, прапітаныя брутальнай сэксуальнасцю скураныя аксесуары Міланы Хасіневіч увасабляюць схаваныя жаданні  і фантазіі сучасных фэшн-алхімікаў і з’яўляюцца стылеўтваральнымі элементамі іхняга рытуальнага адзення», — Дзіна Даніловіч, фатограф, мастачка, куратар мультымедыйных праектаў Cinematograf і Anatomia.

Фота: Dzina Danilovich

Шчыра дзякуем за дапамогу ў правядзенні здымак Ягору Вайнову.

April 08, 2015

keywords: , , , , , , , , ,

printe-mailshare

advertisement