LOGIN

LIFE

Касмічны Пшанічны

Галоўны запавет Валодзі Банько — заўжды заставайся чалавекам. Не стварай сабе куміраў і ворагаў, па магчымасці весела жыві сам і не замінай жыць іншым. Фанатызму і пафасу проціпастаўляй любоў і самаіронію.

ttt

Сам ён так і рабіў на працягу ўсяго свайго жыцця, таму заставаўся сваім для анархістаў і гуманістаў, лібералаў і вышыбалаў, нацыяналістаў і мондзіалістаў, рокераў і брокераў, клабераў і хакераў, дыджэяў і навуковых карыфеяў, літаратараў і мадэратараў, моднікаў і шкоднікаў, паэтаў і прайдзісветаў, хуліганаў і меламанаў, меланхолікаў і ваўкаголікаў, афрыканскіх братоў і тутэйшых муляроў, падступных  масонаў і аматараў сальцісонаў. Ды і як можна было не палюбіць чалавека, які «не еў ніколі uncle ben’s, заўсёды слухаў napalm death»? Дзякуй табе за ўсё, Валодзя!

Улад Бубен: Валодзя быў паэтам — у сапраўдным сэнсе гэтага слова. Ён быў вельмі ўспрымальным чалавекам з абвостраным пачуццём справядлівасці. Востра перажываў няпраўду, двурушнасць. Яго творчасць была нефарматнай: яго не прымала ні афіцыйная культура, ні апазіцыйная. Я шчаслівы, што сустрэў гэтага чалавека, запісваў з ім праекты, меў эмацыйны кантакт. Мне будзе яго не хапаць.

Весялін Румянцаў: Вова… С тобой связна целая эпоха — начиная с 90-х и заканчивая первой десяткой нулевых… Познакомились мы в подвальчике небезызвестного магазинчика «Старый дом», где Вова отвечал за продвижение правильной музыки. Я тогда слушал Orbital и Moby и ничего не подозревал о подкрадывающихся из темноты Coil, Muslimgauze, Deutsch Nepal,  Hate to State и KVSB. Он был самым наблюдательным человеком из всех моих знакомых: любил быть в тени,  эдакий простой заводской парень в кепке, всегда дружелюбная улыбка чеширского кота, прекрасное чувство юмора и неподдельный родной язык.

Зміцер Вішнёў: Не ўкладваецца ў галаве, што Вовы Банько больш няма. У яго апошнія некалькі месяцаў было шмат музычных выступаў — мне ўсё неяк не выпадала на іх патрапіць — не было часу. А тут раптам у чацвер сустрэліся — ішлі па вуліцы і размаўлялі пра розныя планы на будучыню. У Вовы было шмат ідэяў, звязаных з музыкай, літаратурай, графікай і перформансам. Ужо ніколі не будзе без Вовы той Спецбрыгады афрыканскіх братоў, якая рабіла радыкальныя выступы ў Любліне, Берліне і Санкт-Пецярбургу. Валодзя думаў пра новую кнігу, распавядаў пра сваю працу, звязаную са спадарожнікамі, хваліў сваю дачку, якая займаецца жывапісам, і хацеў, каб яна занялася камп’ютарным дызайнам. Я вельмі ўдзячны лёсу, што мне сустрэўся ў жыцці такі цудоўны і светлы чалавек. Валодзя застанецца з намі сваімі вершамі, карцінамі, музыкай і перформансамі. У 2011 годзе да ягонай кнігі «Пішчавыя лішкі» я напісаў кароткую прадмову, дзе сказаў пра яго: «Ён адзін з апошніх песняроў вялікіх плошчаў і праспектаў». Уладзімір Банько, Банкер, Ярыла Пшанічны. Ты быў сапраўдным. Няхай табе будзе цёпла і ўтульна. Зямля табе пухам, дарагі чалавек!

Иван Караичев: Он был интеллигентнейшим человеком. В 70-х – 80-х такие составляли элиту нации. И настоящим человеком искусства: экспериментатором, эрудитом, создававшем легко, в своем узнаваемом и реально неповторимом стиле.

***

памяці Вовы Банько,

у вянок на труну

 

Так бывае:

Вось ты прачынаешся раптам,

І вітае звыклая раніца —

Крык дзяцей у двары,

Малітоўнік ля ложку,

Кава,

Душ

І цяжкая ад сну каляровага

Галава.

 

І так раптам,

Ну, зусім раптам,

Званок сябра…

 

Ён кажа, што елка

Ніякая яна не калядная,

Гэта проста елка,

Гэта проста такое вось дрэва,

Што сёння —

Зноў раптам —

Спілаваў цікаўны да ўсяго жывога

Мінак,

Які называў сябе

Натура-

Лістам.

 

Я паверыў,

Але не зразумеў:

Няўжо ўжо

Свята не будзе,

Не будзе гірляндаў яскравых,

Ліхтарыкаў,
Надакучлівай Снягуркі

І Дзеда Мароза?..

 

Відаць, так —

Не,

Не будзе.

Шкада…

 

І раніца раптам

Так голасна загучала

Харалам арганнага Баха.

І такім стаў выразным

Спеў птушак,

Спалоханых даўкім рыпеннем

Пад’ёмных кранаў,

Што ля будоўлі насупраць,

І бессэнсоўнымі цалкам падаліся

І кава,

І душ

І цяжкая ад сну каляровага

Галава.

 

Дрэва каляднага ўжо не будзе,

Такога,

Як у маленстве.

А будзе

Адно ўспамін

І апошні зімовы абдымак.

І памяць абдымку.

 

Зрэшты,

Елкі вечныя.

І мы вечныя.

І —

………………………………….

…і бывай.

Арцём Кавалеўскі 

20 красавіка 2015.

 

11155022_846755888748063_38

 

April 23, 2015

keywords: , , , , , , ,

printe-mailshare

advertisement