LOGIN

DESIGN

Bauhaus вам у хату!

У сеціва выклалі архіў авангардысцкіх часопісаў канца XIX — пачатку XX стагодздзя. На сайце праекту па даследаванні мастацтва і медыа monoskop.org  можна знайсці PDF і спасылкі на лічбавыя копіі выданняў.

hata1
Напярэдадні першай сусветнай вайны мадэрністы-нігілісты спрабавалі муціць крынічную ваду традыцыйнай культуры не толькі ў далёкім замежжы — Новым Ёрку, Берліне, Токіо і Сан-Паулу, але і паблізу нашых цнатлівых мястэчкаў і засценкаў — Бухарэсце, Празе, Братыславе, Варшаве, Кракаве, Любліне, Будапешце, Рызе, Маскве і Кіеве.
Часопіс маладых укрінтэлектуалаў выходзіў у 1909-1914 гадах пад абсалютна неадпаведнай ягонаму зместу назвай «Українська хата». Спрабуючы ашукаць расейскіх цэнзараў, яны малявалі на вокладцы сялянскую хату і кароўку і абвяшчалі, што хочуць прынесці «помочі і світла в темну українську хату». Але змест часопіса быў радыкальна антынародны. Мадэрнізм, імпрэсіянізм, футурызм і іншыя вычварэнні — Матэрлінк, Гамсун, Бадлер, Ман, К’еркегор і іхныя тутэйшыя духоўныя браты і сёстры — Володимир Винниченко, Ольга Кобилянська, Михайло Семенко, Павло Богацький, Микола Євшан, Микита Шапопал, Андрій Товкачевський.
Сэкс, містыка, дэндзізм, незалежная Украіна — вось на што спрабавалі падсадзіць наіўных селюкоў гэтыя аўстра-вугорскія шпіёны. Ня дзіва, што нічога ў іх не атрымалася, пачалася вайна і улады прыкрылі гэты рассаднік так званых «эўрапейскіх каштоўнасцяў». Нацдэмаўскія недабіткі зрабілі былі спробу ідэалагічнай дыверсіі у сацыялістычным ужо Харкаве, заснаваўшы на замежныя гранты ў 1927 годзе часопіс «Нова Генерація», але ён быў ліквідаваны ў 1930-м за недастатковы энтузіязм у справе распачатай Сталіным калектывізацыі.
1024px-Poesia_5-3_6_Apr_190
9ff1852-640px-bogatsky-shap
640px-Blok_6-7_1924_inside_
640px-DAV_2_Spring_1925
640px-Die_Form_4_10_15_May_
640px-Nuz_w_bzuchu_2_jednod
800px-Axis_3_Jul_1935
800px-Blast_2
800px-Blok_6-7_1924
800px-Futuristy
800px-Les_Reverberes_2_Jun_
800px-Praesens_2_May_1930
Dzwignia_1_1927
ReD_I-2_Nov_1927
ReD_II-8_Apr_1929
ReD_III-5_Feb_1930

April 30, 2015

keywords: , , , , , , , , ,

printe-mailshare

advertisement