LOGIN

LIFE

Рыжскі бальзам на раны

Добрая навіна для нешматлікіх аматараў якаснай папяровай прэсы нашага мястэчка. Распачаліся гуманітарныя пастаўкі ў галерэю «Ў» найкруцейшага інтэлектуальнага магазіна са сталіцы Латвіі Rīgas laiks.

1093_731594

Рэдакцыя квартальніка, які ўмоўна можна абазваць «уорхалаўскім Interview для больна вумных», пазіцыянуе яго як «вненациональный журнал, который без трёпа и подыгрывания массовому вкусу разговаривает с самыми интересными личностями мира и рассматривает осмысленные проблемы происходящего». І гэта не пустыя словы: філёзафы, матэматыкі, фізікі, эканамісты, банкіры, палітыкі, архітэктары, паэты, кампазітры, мастакі і рэжысёры ў няспешных гутарках за жызьнь з нумара ў нумар разважаюць пра тое, што значыць быць чалавекам, распавядаюць пра свой прафэсійны і жыццёвы экспірыенс і спрабуюць даваць адказы на выклікі нашага часу.

Пяцігорскі, Абрамовіч, Рорці, Мамонаў, Колхас, Сёрль, Мартынаў, Ліндэ, Муратава, Чомскі, Херцог, Півавараў, Нордстрём, Ільвес, Нарштэйн, Мекас, Саскінд, Брэгавіч, Дайсан, Клейман — усе яны сталі клясыкамі яшчэ пры жыцці. Каб годна і атракцыйна для чытача весці размову з гэтымі монстрамі, трэба самому быць на іхным інтэлектуальным і чалавечым узроўні, і ў галоўнага рэдактара Улдзіса Ціронса і кіраўніка праекта Арніса Рытупса гэта выдатна атрымліваецца.

Цікава,  што лепшы ў свеце расейскамоўны часопіс выдаецца не ў такіх духоўных цэнтрах русскаго міра, як Масква, Севастопаль, Мінск і Луганск, а ў правінцыйнай нацыянал-фашысцкай Латвіі. Але пра гэты казус пагаворым крыху пазней, а пакуль парадуемся, што на адной паліцы з тутэйшай макулатурай цяпер стаяць і лепшыя ўзоры сусьветнага друку.

201_4 hj rl_abone3

May 30, 2015

keywords: , , ,

printe-mailshare

advertisement