LOGIN

ART

Anatomia: Ідэальнае цела

З 30 чэрвеня па 1 жнiўня ў Цэнтры Сучасных Мастацтваў будзе праходзіць чарговая AnatomiaДзіна Даніловіч у хаўрусе з су-куратаркай Ганнай Лакціёнавай зноўку будуць з дапамогай мастацтва лекаваць душы беларусаў, намаўляючы іх палюбіць уласныя і чужыя неідэальныя целы.  

1119157

Anatomia — міжнародны праект у вобласці візуальных мастацтваў, аб’ектам даследавання якога з’яўляюцца праблемы ўспрымання цела (межы цела, самаідэнтыфікацыя, разбурэнне цялесных стэрэатыпаў, эратычнае ўспрыманне цела) і цялеснасць. Першая выстава ў рамках праекта адбылася ў красавіку 2013 года ў горадзе Віцебску на дзвюх вядучых пляцоўках: Арт-цэнтры Марка Шагала і Віцебскім цэнтры сучаснага мастацтва. У ёй прынялі ўдзел 18 мастакоў і фатографаў з Беларусі, Францыі, Чэхіі і Латвіі. Роўна праз год у тых жа залах адбылося адкрыццё другой выставы ў рамках праекта, якая сабрала 19 удзельнікаў з Беларусі, Чэхіі і Польшчы.

Тэма праекта гэтага году — ідэальнае цела. Якім чынам сёння ідзе фарміраванне крытэрыяў ідэальнага цела, калі прыгажосць не з’яўляецца ўмовай выжывання, не знаходзіцца ў полі інтарэсаў сучаснага мастацтва? У сітуацыі, калі чалавек больш не можа знайсці арыенціраў у мастацтве і навакольным асяроддзі, ён выпрацоўвае свае асабістыя крытэрыі прыгажосці і прыводзіць цела ў стан свайго ўласнага ідэалу.
22 аўтары i мастацкiя калектывы з Беларусi, Польшчы, Чэхii, Швецыi, Латвii i Аўcтрыi падрыхтавалi свае вiзуальныя даследваннi на тэмы «iдэальных» эстэтычных, сацыяльных, метафiзiчных целаў. Задуменныя пошукi межаÿ самаідэнтыфікацыi ў цемры, цела як матэматычная функцыя i актыўнае сацыяльнае цела сучасных жыхароÿ мегаполісаў.

unned

За скандальнасць гэтым разам адказвае аўстрыйска-расейска-баўгарскі арт-лэйбл FXXXXismTC. Ягоныя завадатары Anna Ceeh і Iv Toshain абзываюць сябе post-socialist post activist modular perpetual motion machine і працуюць у сфэрах дыскурса і пэрформанса на мяжы поп-культурнай семантыкі, тэорыі мастацтва, актывізма і contemporary art. Яны крытыкуюць усе ідэалёгіі (-ізмы), прапагандуюць мультыгендарны падыход (няма мужчынскага і жаночага мастацтва, ёсць гуд арт і бэд арт) і заклікаюць вызваліць фемінізм з карсэта бінарнасцяў і супрацьпастаўленняў. У свае правакацыйныя вылазкі з арт-прасторы ў рэальнасць яны ўцягнулі Марыну АбрамовічVALIE EXPORT, Slava Mogutin, Olaf Nicolai ды іншых зорак сусветнага мастацтва. Наведвальнікі выставы ў Мінску змогуць безнаказана вынесці з залі газеты з маніхвестам і модным постэрам гэных арт-хуліганак і дакументацыяй іхніх бясчынстваў на вуліцах Вены і іншых мястэчак Еўропы.

У межах праекта гэтага году, дзякуючы ўдзелу Польскага Інстытута ў Мінску і Фонда «Археалогія фатаграфіі», будуць прадстаўлены працы класіка польскай фатаграфіі Збігнева Длубака з ягонай серыі «Жэстыкуляцыя». Фатограф і куратар Уладзімір Парфянок прадставіць рэтраспектыўную выставу фатаграфiй з калекцыi галерэi вiзуальных мастацтваў NOVA «Цела, якое гаворыць».

Дзякуючы падтрымцы амбасадаў Латвійскай і Чэшскай рэспублік у Рэспубліцы Беларусь, у выставе ўдзельнічаюць працы маладых фатографаў Рэйніса Хофманіса і Паўла Хейны.

Падчас суправаджальных мерапрыемстваў плануюцца экскурсія па выставе «Цела, якое гаворыць»,  сустрэча з аўтарамі, перформансы ад Wёska Project, Laboratory Figures Oskar Schlemmer, Skvo’s dance company, Ірыны Ануфрыевай, Aortha & Goron. Праграма cуправаджальных мерапрыемстваў будзе аб’яўлена пазней. Спецыяльную праграму таксама прадставіць кінаклуб BLOW UP.

1044_2059 Utled-1

11_414910 113774_8251

Прэс-канферэнцыя для прадстаўнікоў СМІ: 30 чэрвеня – 17.00

Адкрыццё: 30 чэрвеня – 18.00
На адкрыцці: Wёska Project, Aortha (Дзмітрый Ладзес), Kritchev vs. Ban
Закрыццё: 1 жнiўня – 18.00
На закрыцці: Laboratory Figures Oskar Schlemmer, Aortha & Goron.

Адрас: Цэнтр Сучасных Мастацтваў, г. Мінск, вул. Някрасава, 3
Час працы: аўторак-субота: 11:00 – 19:00
серада: 13.00 – 21.00

June 26, 2015

keywords: , , , , , , , , , , , , , , , , ,

printe-mailshare

advertisement