LOGIN

MUSIC

Папярод Бацькі ў пекла

Што будзе, калі  злучыць apocalyptic folk/dark cabaret у традыцыях  Sol Invictus, Ain SophDeath In June і Spiritual Front з лірычнасцю і хітовасцю Віці Цоя, блатной рамантыкай і незамыславатай сялянскай філязофіяй? 

Апантанасць беларусаў смерцю, замаскіраваная пад культ стабільнасці і сацыяльнай справядлівасці, нарэшце займела сваіх песняроў. Илья Смунев і яго вершнікі Апакаліпсіса з Віцебшчыны напісалі мега-хіт, які можа стаць нефармальным гімнам познелукашысцкай Беларусі. Крыху раней армейскі сувязіст, камерсант і патрыёт ужо напісаў нешта кшталту гімну патрульна-паставаой службы міліцыі. 

«Як лёгка заўважыць, вакаліст нават зьнешне нагадвае Тоні Ўэйкфарда (у ягонай кандыцыі год 20 таму), ды і пранізьлівыя духавыя адразу выклікаюць у памяці хіты клясычнага пэрыяду Death in June. Адзінае, што засталося па-за ўвагай шырокай грамадзкаці — гэта тонкія алюзіі на адзін з ключавых вобразаў творчасьці Current 93 на мяжы 80-ых і 90-ых: “Fields of Rape”. Дэвід Тыбет здолеў насыціць простыя словы гермэтычным і важкім сэнсам, але няма сумневу, што ягоныя беларускія пасьлядоўнікі шмат у чым пераўзыйшлі мэтра». Ільля Сін.

ilyov-600x400

September 29, 2015

keywords: , , , ,

printe-mailshare

advertisement