LOGIN

MUSIC

Filet Selektah: Віктар Дзятліковіч

Віктар Дзятліковіч — беларускі журналіст, амаль дваццаць год таму згубіўся недзе на шырокіх расейкіх прасторах.

Апошнія гады аўтар кнігі «Іх Моря. Іх N.R.M.» спрабуе спраўдзіць магчымасьць спалучэньня ў творчасьці палітыкі (публіцыстыка на «Радые Свабода») ды dolce vita (рэдактарства на партале «РБК Стиль»).

1216015_1530

Мой актуальны плэйліст — гэта заўжды сумесь музыкі, якая спампоўвалася ў смартфон апошнімі днямі-тыднямі, і таго, што слухаеш ўжо гады, калі не дзесяцігоддзі. Атрымліваецца зебра нейкая. Прыблізна такая:

Крамбамбуля — «Каб мы калі каму чаго»

«Крамбамбуля» — адзіны праэкт Лявона Вольскага, які я, чамусьці, магу слухаць толькі жыўцом (за рэдкімі выключэньнямі кшталту песень «Госьці»  ці Dolce Vita). Але эвалюцыянаваўшы напрыканцы свайго існаваньня да ўсімі намі любімай тэмы партызанкі, гурт стварыў песьню і кліп, які прымушае мяне эксплютаваць функцыю repeat.

Portishead — Glory Box

Гурт, які пераносіць меня ў нейкі іншы, паралельны сусьвет. А ўлічваюцы недасканаласьць сусьвету нашага, ня дзіва, што Portishead гучыць у маіх навушніках ці не часьцей за іншых.

Сяргей Доўгушаў — «Колькі» (на верш Анатоля Сыса)

Калі Саша Лукашэнка вырас «на вершах Васіля Быкава» (с), то я сярод іншага — на вершах Сыса. Таму такая апрацоўка аднога з ягоных твораў уразіла моцна.

PJ Harvey — The river

Люблю яе і ўсе. Ўвогуле люблю ўсё палітызаванае й таленавітае. Is This Desire?, хто б што ні казаў, — найлепшы яе альбом, з якога цяжка выбраць адну лепшую песьню. Выберу The River.

Molotov — No Manches Mi Vida

Гэтых мэксыканскіх хлопцаў слухаю, калі хочацца ўзняць настрой, але ня хочацца гарэлкі. Дапамагае. Кліп — неафіцыйны і сьмешны.

Tindersticks — Until The Morning Comes

А гэтых хлопцаў с Нотынггэму, наадварот, слухаю, калі хочацца растварыцца ў прасторы.

Sciana — «Тепла зима» (Скрябін cover)

Той выпадак, калі «копія» мне падабаецца нават цікавейшай за арыгінал.

BRUTTO — «Родны Край»

З творчасьцю Сяргея Міхалка ў мяне адбываецца вось што: хуёвую палову кожнага новага альбому я выкідваю ў сьметніцу й ніколі болей ня слухаю, а другую палову — ахуенную — заношу ва усе трэк-лісты і яны вандруюць са мной па Маскве і па сьвеце. «Родны край» — наймацнейшае, што Міхалок зрабіў пасьля «Воины света» ды «Цмок і арол».

Rialto — Monday Morning

Ня ведаю, ці існуе больш мэлядычная музыка. Здаецца, не…

Volski — Majo Kachańnie

Адзін са шматлікіх шэдэўраў Лявона якімі, пра жаданьні, можна было б запоўніць увесь гэты трэк-ліст.

Kriwi — Biaz hučnych słovaŭ

Пасьля выхаду Personal Depeche, гэтую песьню я сьпяваў сабе пад нос, здаецца, з год. А потым яшчэ год. І зараз час ад часу сьпяваю. Вераніка, дзякуй.

Fetty Wap — Trap Queen

Гэты трэк мусіў бы застацца па-за межамі трэк-лісту, бо хіп-хоп — ня тая музыка, якую я слухаю. Аднак з песьні слоў ня выкінеш — была яна ў маёй пэрсанальнай верасьнеўска-кастрычніцкай ратацыі, патрапіўшы туды дзякуючы гісторыі стварэньня. Надта цікава было паслухаць, што за музыку напісаў барабуля IQ48, што нагаварыў пад яе аднавокі хлапчук з Нью-Джэрсі і чаму раптам гэта слухаюць дзясяткі мільёнаў. Будзем лічыць гэта бонусным трэкам да асноўнага майго сьпісу.

October 18, 2015

keywords: , , , , , , , , , , , , ,

printe-mailshare

advertisement