LOGIN

MUSIC

Synthetic Pleasures

У 1998, за два гады да меркаванага канца свету, Iara Lee паспрабавала за 73 хвіліны распавесці гісторыю электроннай музыкі.

P61

Тое, што сярод герояў сцэны апынуліся такія людзі, як Genesis P-Orridge, Karlheinz Stockhausen, Giorgio Moroder,  Pierre Henry, Robert Moog, дзядулі з Can, Carl Cox, Coldcut, Bill Laswell, Juan Atkins, Afrika Bambaataa і Moby яскрава засведчыла, што выразнай мяжы паміж «жывой» і «электроннай» музыкай ніколі не было. Больш за тое, сам тэрмін электронік мьюзік — чарговы журналісцкі штамп з шэрагу «альтэрнатывы», «рока», «андэрграунда» і «папсы». Розныя артысты ўкладалі ў гэтыя словы супрацьлеглыя падчас інтэнцыі. Адныя выкарыстоўвалі новыя тэхналегіі для стварэння сучаснай абгорткі традыцыйнай па сутнасці музыкі, кшталту джаза, фанка і рок-н-рола, іншыя спрабавалі з рознай выніковасцю ствараць новыя жанры, былі і такія, хто разглядаў электроніку як інструмент уцёкаў ад суворай рэальнасці  ва ўтапічны свет усеагульнай любові і гармоніі з космасам. А фільма харошая, вы не падумайце чаго злога. Пішчу для размышленій дае, а што яшчэ нам, інціліхтуалам, трэба?

 

 

October 26, 2015

keywords: , , , , , , , , , , , , ,

printe-mailshare

advertisement