LOGIN

MUSIC

Гражданы і зомбі

Адна з самых уплывовых лявацкіх глобал-поп груповак свету ў лютым выдала свой першы пасля 35 гадовай творчай паўзы альбом, а на мінулым тыдні прэзентавала відэа на песню S.O.P.H.I.A..

Scre-41-AM

Музыка з першай кружэлкі The Pop Group 1979 года «Y» дагэтуль гучыць свяжэй і атракцыйней за 99% сучаснай поп-музыкі. Іранічная мяшанка з пост-панка, нойза, індастрыяла, фанка, авант-джаза і даба апярэджвала час і натхняла сотні індзі-артыстаў, ад Skinny Puppy, Ministry, Butthole Surfers і Sonic Youth  да Tricky, Portishead, Primal Scream, Ніка Кэйва і Kritchev vs. Ban. Лідар гурта Марк Сцюарт (не блытаць з абаронцам хакейнай каманды «Вініпег Джэтс») для музычнай культуры апошніх 40 год значыць не менш, чым такія монстры эстрады і закулісы, як Лу Рыд, Малькольм Макларэн, Эдрыян Шэрвуд, Дэніэл Мілер, Лі Пэры, Тоні Уілсан.

“They paved the way for Fugazi’s politicized dissonance, Massive Attack and Nine Inch Nails’ larger-than-life soundscapes, and the dancefloor-friendly art-rock moves of contemporary bands like Yeah Yeah Yeahs and Liars.” Rolling Stone.

November 17, 2015

keywords: , , , , , , , , , , , , , , , , , , , ,

printe-mailshare

advertisement