LOGIN

MUSIC

Filet Selektah: Kendell Geers

Anna Ceeh прадстаўляе Кендэла Гірса — радыкальнага мастака-акцыяніста, куратара і скандаліста з Паўднёвай Афрыкі, які рыхтуецца да сваёй персанальнай выставы ў Будапешце пад гукі esoteric pop і industrial гуртоў.

10657_n

“SacredScaredScarred”, 2014.

Адна з ягоных інсталяцый называлася PostPunkPaganPop, у другой ён уцягваў гледачоў у палітыка-лінгвістычныя гульні, з лёгкасцю пераўтвараючы забойства (slaughter) у смех (laughter), мяжу (border) у парадак (order), тэрор (terror) — у памылку (error), а небяспеку (danger) у гнеў (anger). Напісаны ім у 2011 годзе Political Erotical Mystical Manifesto заканчваецца так:

“Kill your Idols, with pleasure
Everything is connected and interconnected
God lives in the details and the Devil in design
Surrender to the bigger picture
Speak the unspoken, pronounce the unmentionable, invoke the indescribable
Every city is local
Love Yours elf
Be auty I snot en ough
Punk snot dead
Burn once, read and destroy
The plague is me”

I am working on a solo exhibition for Budapest, opening on the 14 january at acb galleryhere are the songs i was listening to in my studio today — unfortunately they are not very “popular”. Kendell Geers

December 01, 2015

keywords: , , , ,

printe-mailshare

advertisement