LOGIN

MUSIC

Рэйк’явік — Чыжоўка

Haling from a small fishing village on the east coast of Iceland! Гэтак могуць прывітацца ня толькі чальцы групы Fura, але і добрая палова музыкаў з краіны вульканаў, гейзераў, Bjork, Sigur Ros і Gus Gus.

gfgj

fghh

Ісьляндыя — добры прыклад таго, як можна ствараць цікавыя для ўсяго сьвету культурныя прадукты, жывучы на ўскрайку цывілізацыі. Насельніцтва гэтай краіны, якая стала незалежнай толькі ў 1944 годзе, меншае за Заводзкі раён Мінска, але па колькасьці і якасьці музыкі Беларусь саступае ёй ці не фатальна. Сёньня прапануем вам наш кароткі ўводны агляд сучаснай ісьлянскай сцэны. Працяг будзе.

«Ісьляндыя — гэта вельмі спэцыфічная краіна. Яна адасобленая, самотная, дзесьці далёка ў акіяне. Наша краіна стварыла сябе сама, дзякуючы вывяржэньням вульканаў. Кожныя 10 год у нас узьнікаюць новыя выспы й горы, адпаведна мы вымушаныя шукаць для іх новыя назвы, новыя імёны. Краіна вымагае ад нас быць крэатыўнымі. Тысячу год мы былі ізаляваныя, адрэзаныя ад сьвету, чужынцам было вельмі цяжка трапіць у Ісьляндыю. Мы былі вымушаныя прыдумаць, чым займацца ў такой самоце, прыдумаць сабе нейкую забаву. Магчыма, гэта й будавала наш талент усе гэтыя гады.

Як гэта ні дзіўна, у нас шмат агульнага. Мы на заходнім канцы Эўропы, а вы на ўсходнім. Мне даводзілася бываць ва Ўсходняй Эўропе, і скажу, што мае кнігі, пачуцьцё гумару вы разумееце лепш, чым немцы, брытанцы й французы. Магчыма, менавіта фактар мяжы Эўропы паўплываў на спэцыфічнае пачуцьцё гумару, гэта своеасаблівы гумар трываньня. Мы заўсёды мелі так званых старэйшых братоў. Пра беларусаў я ведаю, што гэта добрыя гандбалісты. Баюся, што шмат пра вашу краіну мы тут ня ведаем. Ведаем пра вашую складанае палітычнае становішча».

Гальгрымур Гэльгасан, аўтар бэстэсэлеру «Рэйк’явік 101», мастак і драматург.

pieramoha.org

March 01, 2016

keywords: , , , , , , , ,

printe-mailshare

advertisement