LOGIN

ART

Інфармацыйнае цела

11 сакавіка у НЦСМ на Някрасава пройдзе вечарына мультымедыйнай літаратуры з элементамі экзістэнцыянальнай клаўнады і кіраванай трансгрэсіі індывідуальных дыскурсаў. Пачатак а 19-й.

1278_60943

Photo Siarhiej Ždanovič

Упершыню ў найноўшай гісторыі Беларусі на адной сцэне сустрэнуцца артысты настолькі адрозныя па сваіх эстэтычных, гендэрна-палітычных і ўзроставых характарыстыках, што ажно страшна. Калі адны з іх распачыналі сваю мастацкую біяграфію на зломе 80-90-х, другія грызлі граніт навукі ў шлоле, а іншыя яшчэ не нарадзіліся.

Зміцер Ладзес, Дзіна Даніловіч, Яўген Горан, Улад Бубен, Вольга Гапеева, Павал Вайніцкі, Яўген Рагозін, Ільля Сін і Вольга Салахеева абяцаюць «мультымэдыйную мясарубку, якая зьмешвае скульптуру, саунд-дызайн, літаратуру і відэа-арт у суцэльнае працэсуальнае месіва». І гэта той выпадак, калі рэальнасць можа аказацца брутальнейшаю за словы з афішы.

12887_65440179722

March 10, 2016

keywords: , , , , , , , , , , , , , ,

printe-mailshare

advertisement