LOGIN

ART

100 супергерояў Беларусі

На мінулым тыдні паважаны сайт by.tribuna.com адзначыў угодкі абвяшчэння БНР публікацыяй матар’яла «50 нагод ганарыцца Беларуссю». Атрымаўся нейкі саўковы парад стэрэатыпаў і правінцыйнага спартова-гастранамічнага мыслення.

12613767169_3570

Мы вырашылі адказаць крыху больш актуальным, хоць і жудасна суб’ектыўным хіт-парадам 100 асобаў, якія сваімі ўчынкамі і творамі ўпісалі, на наш погляд, свае імёны ў гісторыю краіны. Не крыўдуйце, калі не знайшлі сябе ў спісе супергерояў — будуць яшчэ новыя дошкі гонару. Працуйце над сабой і вам ваздасца 100рыцай.

Ну, пагналі…

Усяслаў Чарадзей, палітык, ваяр, візіянер, чарадзей.

Рагнеда, першая беларуская фэміністка (замах на мужа, кіеўскага князя Уладзіміра), хрысціянская місіянерка.

Еўфрасіння Полацкая, асветніца, перакладчыца, міратворца, мецэнатка.

Ягайла,  палітык, першы беларускі вуніят і стрэйтэджэр (піў адно ваду).

Вітаўт Вялікі, палітык, стратэг, збіральнік зямлі літоўскай, рускай і жамойцкай.

Леў Сапега, дыплямат, вайсковец, юрыст, столп мультыкультуралізму і талеранцыі.

Язафат Кунцэвіч, лідар пятай калёны, грэка-каталіцкі святамучанік, шчыры эўраінтэгратар.

Канстанцін Астрожскі, палітычны і ваенны дзеяч, абаронца рускага міра ад маскоўскага пад Воршай у 1514 годзе.

Францыск Скарына, культуртрэгер, першы незалежны выдавец, перакладчык Бібліі на мужыцкую мову.

Мікола Гусоўскі, паэт, гуманіст, першы беларускі «зялёны», абаронца зуброў і лацінскамоўнага насельніцтва ВКЛ.

Пане Каханку, галоўны Мюнхгаўзэн роду Радзівілаў, сэксуальны вычварэнец, нястомны клабер, душа кампаніі, алігарх.

Тадэвуш Касцюшка, інжынер, генерал, герой змагання за незалежнасць Польшчы, Беларусі і ЗША. З ім сябравалі і актыўна ліставаліся Джордж Вашынгтон і Томас Джэферсан.

IMG_1494

Адам Міцкевіч, паэт, рамантык, хросны бацька новай беларускай літаратуры, пісаў на беларуска-польскай трасянцы, якую называў ліцьвінскай мовай.

Ян Баршчэўскі, літаратар, беларускі Мікола Гогаль, аўтар першага тутэйшага гатычнага фэнтэзі «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях».

Саламея Пільштынава, доктар медыцыны і акулістыкі, знахарка, фэміністка, авантурыстка, пісьменніца, хросная матка беларускага БДСМ.

Ігнат Дамейка, вулкан, кветка, мінерал, малая планета, нацыянальны герой і рэктар універсітэта ў Чылі, навуковец, удзельнік антырасейскага паўстання 1830-га года.

Станіслаў Манюшка, кампазітар, педагог, сонграйтэр, хросны бацька беларускай оперы.

Кастусь Каліноўскі, радыкальны левы палітык, паэт, публіцыст, русафоб, выдавец першай беларускамоўнай антыўрадавай газэты «Мужыцкая праўда».

Францішак Багушэвіч, літаратар, спрабаваў разбудзіць тутэйшых сваёй «Дудкай беларускай», якую будучы кіраўнік Польшчы Юзаф Пілсудскі кантрабандай дастаўляў у Беларусь з Кракава.

Язэп Драздовіч, мастак, візіянер, народны філёзаф-утапіст, першы беларускі псіхадэлічны касманаўт.

Вацлаў Ластоўскі, палітык, пісьменнік, гісторык, містык, першы аб’явіў ВКЛ беларускай (крывіцкай) дзяржавай, прапанаваў называць краіну Крывіяй, каб «вызваліцца з пад маскоўскага гіпнозу».

Сяргей Пясэцкі, тутэйшы Джэймс Бонд, шпег, кантрабандыст, налётчык, пісьменнік, какаініст, плэйбой, клясык польскай літаратуры з Ляхавічаў.

Хаім Суцін, імпрэсіяніст-эксгібіцыяніст са Смілавічаў. Сябраваў з Мадыльяні, Пікаса, Шагалам, Коко Шанэль.

tumao1_1280

Караль Чапскі, граф, мэр Менску, азеляніцель, філантроп, уласнік «Аліварыі».

Максім Багдановіч, паэт, перакладчык, публіцыст, клясык урбаністычна-эратычнай лініі ў паэзіі.

Андрэй Шашалевіч, журналіст, пісьменнік-сатырык, аўтар «злоснага пасквіля на савецкую рэчаіснасць» «Запіскі Самсона Самасуя».

Уладзімір Караткевіч, літаратар, балагур, тутэйшы Умберта Эка, Сянкевіч і Дзюма.

Чэслаў Немэн, спявак, кампазытар, музыка, галоўны герой польскага праг-рока, соўла і джаза.

Васіль Быкаў, жаўнер, літаратар, грамадзкі дзеяч, бэнээфавец, радыкальны крытык першага прэзідэнта і таталітарызма.

Алесь Адамовіч, літаратар, радыкальны дэмакрат, называў Беларусь «Вандеей перестройкі», суаўтар сцэнару антываеннага хорара «Иди и смотри».

Уладзімір Мулявін, галоўны пясняр і рокер зямлі беларускай.

Валеры Рубінчык, рэжысёр, аўтар філязофска-гістарычнага гатычнага дэтэктыва «Дзікае паляванне караля Стаха».

Наташа Зверава, тэнісістка, эксцэнтрык, нумар адзін на постсавецкай прасторы па тытулах.

Андрэй Віхраў, музыка, калекцыянер гукаў і вобразаў, ікона стыля, тэарэтык і практык ЗОЖ, псіхолаг, бодхісатва.

16041_n

Руслан Салей, хакеіст нумар адзін, 917 матчаў у НХЛ.

Сяргей Алейнікаў, лепшы беларускі футбаліст XX стагоддзя. Гуляў за італійскі «Ювентус».

Аляксандр Пракапенка, беларускі Гарынча і Джордж Бэст, галоўны мучанік айчыннага футбола.

Эдуард Малафееў, футбаліст, праваслаўны псыхоляг, першы і апошні тутэйшы футбольны трэнер, які выйграваў чэмпіянат СССР.

Сяргей Дубавец, публіцыст, правакатар, рэаніматар і першы рэдактар «першай беларускай газэты з рысункамі».

Зянон Пазьняк, радыкальны палітык, нацыяналіст, паэт, фатограф, страшны сон Лукашэнкі.

Багдан Андрусішын aka Данчык, намеснік дырэктара радыё «Свабода», пясняр антысавецкай Беларусі, гей-ікона.

Эдвард Тарлецкі, журналіст, выдавец, фатограф, праваабаронца, грамадзкі дзеяч, актор, травесці-артыст (Мадам Жу-Жу, Norma Pospolita), піянер нацыянальна-дэмакратычнага, каталіцкага, клюбнага і ЛГБТ руху ў Беларусі.

1039940_n

Элеанора Язерская, тэлежурналіст, музкрытык, свецкая ільвіца, тусоўшчыца, праўдаруб, фрык.

Васіль Шугалей, паэт, сонграйтар, шоўмэн, прадусар, лідар культавага гурта «Ы.Ы.Ы», першапраходзец беларускага нашэсця на Маскву.

Андрэй Рамашэўскі, выдавец, стваральнік Партыі аматараў піва, аўтар перформанса па надругацельстве над чырвона-зялёным сцягам на Панікоўцы.

Павал Ермак, музыка, вакаліст, дызайнер, паліграфічны гуру, выдавец «Чарнобыльскага Вожыка» і Legion Magazine.

Андрэй ‘Мэн’ Грышаль, музкрытык, рэдактар лепшых на постсавецкай прасторы метал-выданняў Legion Magazine і Metal Music Magazine.

Пётр Беразоўскі, выдавец, заснавальнік часопісаў Legion Magazine, New Musical Import і сайта inbsite.com, музкрытык-мужчына нумар адзін, палітычны публіцыст, гісторык-аматар, сябра Джона Піла.

Вітаўт Мартыненка, музкрытык, публіцыст, даследчык і прапагандыст беларускамоўнага рока, стваральнік моды на «слухай сваё».

Уладзімір Навіцкі, шоўмэн, народны акын, тэлекаментатар, аўтар устойлівых каляспартыўных моцных слоўцаў і выразаў.

Улад Бубен, электронны музыка нумар адзін, радыё-дыджэй, выкладчык, прамоўтар, чалавек-аркестар .

Саша Суворавец, музыка, лідар лепшай тутэйшай індзі-групы XX стагоддзя «Распилил и Выбросил».

Дзіна Даніловіч, мастачка, асветніца, фэшн/ню фатограф нумар адзін, куратар, каралева альтэрнатыўнага глямура, ікона стыля.

12575100

Сяргей Лазніца, рэжысёр-дакументаліст нумар адзін на постсавецкай прасторы.

Валерыя Навадворская, публіцыст, перакладчыца, сумленне Расеі, радыкальны ліберальны палітык.

Аляксандр Глеб, бывшый Насты Касянковай, першы і апошні футбаліст, які гуляў за топ-клюб АПЛ («Арсенал» Лёндан).

Руслан Вашкевіч, мастак, відны дзеяч белсучарта, хуліган, постмадэрніст, неісправімы аптыміст.

Святлана Алексіевіч, першы і апошні беларускі нобелеўскі ляўрэат у галіне літаратуры

Максім Осіпаў, мастак, дызайнер, літаратар, піяршчык ад Бога, стыхійны постмадэрніст.

Арцём Кавалеўскі, паэт, эсэіст, эксцэнтрык, выкладчык, ікона стыля.

IMG_g2135

Вольга Гапеева, паэтка, празаік, перакладчыца, эсэістка, навукоўца, выкладчыца, грамадскі дзеяч, умераная фэміністка.

DJ Клаус, першы беларускі дыск-жакей і прамоўтар хаус-музыкі, адзін з арганізатараў першага савецкага рэйва Gagarin Party у 1991 годзе ў Маскве і Christmas Party у Менску (1992), сябраваў з Іванам Салмаксавым, Цімурам Новікавым, братамі Хаас, Густавам і прочай маскоўска-піцерскай багемай.

Таццяна Заміроўская, дзевушка-музкрытык нумар адзін, псіхадэлічны публіцыст, літаратар.

Віктар Жук, музыка, дыджэй-энцыклапедыст, мастак, дызайнер, чалец Generation Skweee і Kritchev vs. Ban, сузаснавальнік руху no music, no instruments, стваральнік сайта skweee.by.

Дзяніс ‘Лондан’ Краўцоў, дыджэй, прамоўтар, піянер клюбнай культуры, амбасадар тэхна-культуры ў Беларусі, стваральнік канцэптуальнага сайта execute.by.

Людміла Тараканава, выкладчык, стваральніца брэнда TARAKANOVA, мадэльер мужчынскага адзення нумар адзін.

2c8

Адам Глёбус, адзін з лідараў пірацкай кніжнай індустрыі СССР (выдавецтва «Харвест»/«Ураджай»), выдавец газэты «Ласковый май» (рэдактар  — Якубовіч) і дзённікаў Лоры Палмер, літаратар, мастак, эратаман, дэфралятар белмовы.

Уладзімір  Банько aka Ярыла Пшанічны, музыка, мастак, літаратар, пясняр беларускай трэш-рэчаіснасці.

Слава Дрыбас, музыка, удзельнік культавай панк-фармацыі Green Brain Art’s Band Inc., прамоўтар псіхадэлічнай культуры, меламан, кінаман, калекцыянер, чайны гуру, даследчык глыбіняў унутранага космаса і межаў успрыймання.

Лаўр Бержанін aka Dj Laurel, соўлфанкавы гуру, дыджэй, выдавец, стваральнік лэйбла LavRecords, прамоўтар, калекцыянер вініла.

Сяргей Міхалок, шоўмэн, паэт-песеннік, суаўтар (разам з Аляксеем Хацкевічам) лепшай айчыннай гумарыстычна-антрапалагічнай праграмы «Саша і Сірожа», прафесійны рэвалюцыянер, бізнэсмэн.

Ігар Саўчанка, канцэптуальны фатограф нумар адзін.

Ігар Цішын, мастак, перформер, дэканструктар савецкіх дыскурсаў.

1294_3644

Артур Клінаў, мастак, літаратар, выдавец, візіянер, рэдактар альманаха Partisan, стваральнік і галоўны жрэц культу Горада Сонца.

Паўлюк Канавальчык, анархіст, рэдактар «Піўной Газэты» і белорускага Charlie Hebdo — гойстрасатырычнай газэты «Навінкі», прадусар культавага фільма «Случай с пацаном».

Уладзімір Беражкоў, стваральнік і рэдактар старэйшай у Беларусі спартыўна-гумарыстычнай газэты «Прессбол».

Вікторыя Азаранка, тэнісістка, скандалістка, граза Сірэны Уільямс.

Мілана Хасіневіч, стваральніца брэнда Killtoday, лепшы айчынны дызайнер аксесуараў са скуры для сэкса і ваабшчэ.

10539_223474

Сяргей Клюцкі, медыевіст з паходжання, выкладчык, асветнік, музыка, дыджэй, чалец постпостмадэрнісцкага праекта Kritchev vs. Ban, сузаснавальнік руху no music, no instruments, адзіны ў краі чалавек, які можа на роўных размаўляць з небажыцелямі, ад Лі Пэры і Афэкс Твіна да Барценева і Таранціна.

Генадзь Карпенка, дзяржаўны дзеяч, адзіны палітык-дэмакрат, які мог выйграць свабодныя выбары ў АГЛ.

Уладзімір Конанаў, піянер менскага клюбнага руху, олдскул-хіпі-фэшаністас, меламан, фрык.

Анатоль Кірушкін, выдавец беларускай NME, лепшага на постсавецкай прасторы музычнага выдання — «Музыкальнай Газеты», «Компьютерной Газеты», часопісаў «М», «НОТ-7», «Джаз-квадрат».

Віктар ‘Мао’ Жаркевіч, беларуска-нямецкі панк-актывіст, вакаліст радыкальнага анарха-краст гурта Hate To State.

Юрый Ільчанка aka Баралдой Мерген, паэт, меламан, публіцыст, музкрытык, псіхадэлічны анархіст, народны панк-філёзаф.

Юрый Шыф, інжынер, дызайнер, кастамайзер нумар адзін.

BB5FE

Яўген Матлін, дыскжакей, у свой амерыканскі перыяд тусіў з зоркамі тамтэйшага хаус, тэхна і хіп-хоп андэрграўнда (Mark Farina, Richie Hawtin, Ol’ Dirty Bastard).

Анджэй Пачобут, журналіст «самага русафобскага польскага выдання» Gazeta Wyborcza, патрыёт Гарадзеншчыны і даследчык антысавецкага збройнага супраціву ў Заходняй Беларусі.

Ігар Мацюноў, дызайнер, музкрытык, радыкальны публіцыст, прамоўтар,  стваральнік часопіса і сайта Stigmata, галоўны эксперт па dark electronics, неафолку і прочаму паганству, начны кашмар левых таварышаў і западнарусаў.

Гера Глік, кінаман, асветнік, кароль арт-хаўса і самага  рознага кіна не для ўсех, кіраўнік праекта Cinemascope.

Уладзімір Парфянок, фатограф, куратар, стваральнік дыскусійнага клюба і адукацыйнай праграмы Blowup.

Таня Дзягілева, андрагінная супермадэль з Віцебска, у 2010 годе прадстаўляла Беларусь у  «атласе сэксуальнасці планеты» па версіі амерыканскага часопіса Esquire.

4ec4ff

Максім Жукаў, музыка, прамоўтар, заснавальнік BUTT Records, піянер клюбнага руху ў Віцебску, удзельнік сайкабілі-гурта Nitkie, грайндкоравага монстра Goldprick, індустрыяльнага праекта Максіма Лукашэвіча Rabbit Eggs і іншых віцебскіх андэрграўндных ВИА.

Лявон Тарасэвіч, мастак, педагог, фермер, актывіст беларускай грамады ў Польшчы, самы дарагі з жывых беларускіх мастакоў.

Юрый Раманаў, хросны бацька усходнебеларускага калямузычнага самвыдата, рэдактар і выдавец магілёўскіх часопісаў «О’корок», «ОН», «В тихом омуте», сябраваў з Летавым, Гур’евым, Равякиным, Жарыкавым і іншымі героямі расейскага андэрграўнда.

Сяргей Войчанка, мастак, скульптар, дызайнер, творчая, непублічная састаўляючая тандэма Войчанка-Цэслер.

Ігар Конік, музыка, хросны бацька беларускай панк-сцэны, прамоўтар hc/punk DIY-культуры, стваральнік і лідар Hate To State,  451° F, «Лямант» і «Каин XVIII», самы палітычна і культурна падкаваны рабочы чалавек краіны.

Аляксей Конанаў aka DJ Конь, лепшы хаўс-дыджэй Украіны апошніх 15 гадоў.

Ян Максімюк, журналіст, літіратар, перакладчык ( «Уліс» Джойса), складальнік слоўніка падляскай мовы.

Сакрат Яновіч, пісьменнік, перакладчык, стваральнік інтэлектуальнага асяродку Villa Socrates, духоўны лідар беларускай меншасці ў Польшчы.

Ганна Бонд, дзевушка-празднік нумар адзін, артыст цырка, тэлежурналіст, тусоўшцыца, свецкая ільвіца, сэксбомба.

11710050_1435882

To be continued…

April 01, 2016

keywords: , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , ,

printe-mailshare

advertisement