LOGIN

FASHION

Ударым па крызісу рэвалюцыяй!

Праводзіць Тыдзень высокай моды ў маленькай радыкальна нямоднай аграрна-наменклятурнай краіне на мяжы фінансавага і ідэйнага калапсу — зацея ваісціну рэвалюцыйная.

DSC_5897

Photo by Roman Striga

Здымаем будзёнаўку перад непакалебіма веруючай у светлае глямурнае будушчае Беларусі таварышам Янінай Ганчаровай і яе вечнамаладой камандай, і чакаем працягу весялухі ўвосень, калі канчаткова лягуць тутэйшыя флагманы індустрыялізацыі і рэшта разлажыўшагася пралетарыяту саспее да акцэптацыі рэвалюцыйных слоганаў разбэшчанай Захадам і спецслужбамі апазыцыі.

А пакуль настройваемся на правільны лад з дапамогай Людмілы Тараканавай — лепшага, што здарылася з беларускім дызайнам адзення за апошнія 100 гадоў. Калекцыя брэнда TARAKANOVA FW 2016-17 «Революціонная»  — гэта выкшталцонае шматслойнае пасланне моднікам і проста культурным паспалітым гражданам і гражданкам на тэмат гісторыі ў ейным палітычным, філязофскім, эстэтычным і соцыя-культурным вымярэнні. Махноўшчына, белагвардзейшчына, інцялегенцкі мінімал, пралетарскі шык, арыстакратычны дэкаданс і іншыя «характерные для противоборствующих политических сил элементы соединены с легкой руки Таракановой в единую, гармоничную, завершенную картину» як напісала Аляксандра Федаровіч на сайце pret-a-portal.by. Тамака можна азнаёміцца і з разфарбаваным фотарэпартажам з подыюма, мы ў сваю чаргу прапануем вам настраёвыя чб фоты бэкстэйджа аўтарства Roman Striga.

Сустрэнемся на барыкадах, таварышы фэшаністас? У Парыжы на Каруселі, вядома, не ў Шабанах жа ж…

Валера Краснагір

April 11, 2016

keywords: , , , , ,

printe-mailshare

advertisement