LOGIN

ART

Inspiraatio

“У свеце шмат ёсць звычайных рэчаў. Але розныя погляды здольныя зрабіць іх асаблівымі” (Nishabd)

11

17 мая 2016 г. у Нацыянальным цэнтры сучаснага мастацтва ў Мінску адкрылася выстава знакамітага фінскага фатографа Юссі Аалта. Я прыбегла з букецікам канвалій, якія купіла па дарозе ў бабусі ў пераходзе. Крыху спазнілася, бо адкрыццё пачыналася разам з заканчэннем працоўнага дня, а трэба было яшчэ даехаць. Зрэшты, прыйшла я за некалькі хвілін да аб’яўлення выставы адкрытай, бо перад гэтым выступалі арганізатары мерапрыемства. Апошні быў сам спадар Юссі — з яго прамовы мне найбольш запомнілася тое, што ён можа размаўляць пра фотамастацтва гадзінамі і што ён вельмі шчаслівы, калі бачыць, што з яго выставаў людзі сыходзяць з усмешкай на вуснах.

Выстава падзеленая на дзве залі і на некалькі тэматычных блокаў — рэпартажныя фота, партрэты, скульптура Фінляндыі, “ледзяны сад”, “сабачая” серыя ды іншыя. Мне асабліва спадабаліся абстрактныя здымкі — прыкмечаныя і захаваныя ў фотакадрах дробязі, фрагменты штодзённых рэчаў. Я такое любіла заўважаць калісьці ў студэнцкія гады, а потым куды што падзелася. Як зачараваная хадзіла я з залі ў залю, разглядаючы працы фотамастака зноў і зноў.

Раптам я зразумела, што спадар Аалта стаіць непадалёк. Асмелілася падысці, падзякаваць і падараваць спантанна свае канваліі. Потым прызналася, што яго працы даюць натхненне, і гэта была чыстая праўда! Я шмат разоў бывала на выставах розных мастакоў і ў думках падзяліла іх на дзве часткі — адныя абуджаюць бегчы і ствараць штосьці сваё, а пасля іншых сыходзіш спустошаны, бо адчуваеш, што аўтар ужо ўсё сказаў і паставіў кропку. З выставы Юссі Аалта я выйшла не толькі з усмешкай, але і з шалёным натхненнем, па дарозе дадому заўважаючы адзін за адным фрагменты, вартыя захавання. Сюжэты лезлі на кожным кроку, штурхаючыся паміж сабой. Разам з гэтым у мяне нарадзілася некалькі пытанняў да класіка фінскай фатаграфіі.

 

Спадар Юссі, Вы выглядаеце чалавекам добрым і адкрытым. Між тым, фінская замкнёнасць сталася ўжо легендай. Вы нетыповы фін?

Насамрэч мае сябры характарызуюць мяне як досыць ціхага чалавека. Мне больш падабаецца слухаць іншых, а асабліва — глядзець на іх. Але часта на цырымоніях адкрыцця маіх выставаў, вось як тут, у Мінску, я адчуваю сябе шчаслівым экстравертам.

Ці заўсёды Вы знаходзіце кантакт са сваімі мадэлямі?

Думаю, калі я сур’ёзна здымаю людзей, я знаходжу з імі такі кантакт, што атрымліваюцца добрыя здымкі.

Адзін мой знаёмы мастак прынцыпова не ходзіць на мастацкія выставы, каб не перасычацца інфармацыяй, ён кажа, што чужы жывапіс перашкаджае яму засяродзіцца на сваім. А ці не баіцеся Вы наведваць фотавыставы іншых майстроў з гэтай прычыны? Ці часта атрымліваеце натхненне падчас выставаў?

Мне не перашкаджае чужая творчасць, але я наведваю досыць мала фотавыставаў, бо вельмі зрэдку бачу ў іх штосьці сапраўды цікавае і натхняльнае для мяне.

Творчасцю якіх фатографаў Вы захапляецеся?

У мяне дома ёсць каля 2000 фотаальбомаў, мае ўлюбёныя майстры ўсе спрэс “класічныя”. Гэта партрэтысты Надар, Аўгуст Зандэр, Ірвін Пэнн, Рычард Аведон і Арнольд Ньюман; майстры рэпартажу Анры Карт’е-Брэссон, Роберт Франк і Эліёт Эрвіт. Таксама падабаецца творчасць фатографаў Эжэна Атжэ, Уолкера Эванса, Эрнста Хааса, Сэбасцьяна Сальгадо і Стыва Маккарры. Іх працы з фотаальбомаў натхняюць мяне. Я маю дзесяць альбомаў Рычарда Аведона, сем — Пэнна і некалькі альбомаў Эванса. Мне даводзілася таксама наведваць іх выставы, але яны вельмі зрэдку адбываюцца ў Фінляндыі.

Я бачыла шмат фота фінскіх жанчын і зрабіла выснову, што яны не саромеюцца сваіх вонкавых недахопаў, не рэтушуюць зморшчынаў, не хаваюць няўдалыя фота. Што Вы думаеце пра гэта?

Магу тут сказаць толькі пра свае працы. Частка з іх, асабліва каляровыя фота, рабілася спантанна, і жанчыны не паспявалі як след падрыхтавацца. Калі здымкі ўзгадняюцца загадзя, фінскія кабеты як правіла наносяць макіяж, толькі, магчыма, больш стрыманы, чым у некаторых іншых краінах.

Мая сяброўка ў Вашай серыі “сабачых” фота ўгледзела, што сабакі сваімі паставамі як бы ўтвараюць пісьмёны. А ці заўважалі Вы літары ў гэтых кампазіцыях? 

Я разумею, чаму яна гэта ўбачыла. Мне ўжо казалі раней, што гэтыя фота нагадваюць кітайскую каліграфію. Кітайскія іерогліфы — гэта таксама мастацтва. Падчас здымак, выбару і раздрукоўкі гэтых фота мяне цікавіла дынаміка і суадносіны чорнай і белай паверхняў, што з’яўляецца важнай часткай кампазіцыі.

А ці ёсць коцікі на вашых здымках?

“Сабачая” серыя вельмі асабістая, бо на кожным з фота наша сямейная сучачка Руза. На маіх фота няма катоў, але калі б у нас дома быў кот або некалькі, напэўна, я здымаў бы іх.

Ці глядзелі Вы фільм Мар’і Пююккё Kekkonen Tulee? У ім паказана народная любоў і трымценне перад прэзідэнтам Урха Кеканенам. А ці адчувалі Вы трымценне, калі здымалі партрэт прэзідэнта?

Не, я не глядзеў гэты фільм. А калі здымаў Кеканена, сапраўды вельмі хваляваўся.

Гэта быў фотапраект для часопісу?

Не, я здымаў для сваёй уласнай выставы (як і партрэты іншых прэзідэнтаў пазней). Канечне, я і ўявіць не мог, што праз трыццаць гадоў гэты здымак зробіцца культавым.

Ці шмат Вы слухаеце музыкі? Якая музыка Вам падабаецца?

Не, музыкі слухаю зусім няшмат. Я жыву на ўскрайку парку, у кватэры амаль увесь час адчыненыя вокны і мне ў асноўным даводзіцца слухаць галасы птушак і дзяцей. Музыка мне падабаецца розная — як лёгкая, так і сур’ёзная. З лёгкага — слухаю музыку 50-х ці 60-70-х гадоў.

Што Вы думаеце пра спрашчэнне і абясцэньванне мастацтва фатаграфіі ў наш час, калі кожны фатаграфуе і выкладвае ўсё запар, не выбіраючы, у сацыяльныя сеткі? Як ставіцеся да сэлфі і фота на тэлефон?

Мяне ніяк не трывожыць той факт, што людзі сёння шмат здымаюць. Мала таго, я лічу, што сэлфі — гэта даволі весела. А добрыя здымкі заўжды востра вылучаюцца з кучы слабых і кепскіх.

Якая эпоха цікавей — лічбавая ці аналагавая?

Аналагавая эпоха была вельмі цікавай. Але і лічбавая цікавая не менш. Добрае фота — гэта добрае фота, незалежна ад таго, якім спосабам яно было зроблена.

Рэтраспектыўная фотавыстава Юссі Аалта прадоўжыцца да 11 чэрвеня 2016 г.

 

(VM) Jussi, Te näytätte aika ystävälliseltä ja avoimelta ihmiseltä, mutta suomalaisten pidättyväisuus on tullut legendaksi. Ettekö ole tyypillinen suomalainen?

(JA) Oikeastaan ystäväni tuntevat minut aika hiljaisena ihmisenä. Mieluummin kuuntelen ja varsinkin katselen muita. Mutta usein omat avajaiset, niinkuin nämä Minskin avajaiset tekevät minut onnelliseksi ja ehkä ekstrovertiksi.

(VM) Löydättekö Te yleensä kontaktin malliin helposti?

(JA) Luulen, että silloin, kun valokuvaan tosissani ihmisiä, löydän sellaisen kontaktin ihmisiin, että saan heistä hyviä kuvia.

(VM) Minun eräs kavereni on taiteilija. Hän ei ole koskaan käynyt muiden taiteilijoiden näyttelyissä, etteivät muiden kuvat häiritsisi häntä ja hän ei siten pystyisi keskittymään omiin kuviinsa. Ettekö Te pelkää käydä valokuvanäyttelyssä samasta syystä? Kuinka usein saatte inspiraatiota näyttelystä?

(JA) Ei minua häiritse muiden kuvat, mutta käyn aika vähän muiden valokuvaajien näyttelyissä, koska enää hyvin harvoin näen niissä mitään kiinnostavaa ja inspiroivaa.

(VM) Onko valokuvaajia, joiden kuvia Te ihailette?

(JA) Minulla on noin 2000 valokuvakirjaa. Minun suosikkikuvaajat ovat kaikki “klassikoita”. Muotokuvaajat Nadar, August Sander, Irving Penn, Richard Avedon ja Arnold Newman. Tilannekuvaajat Henri Cartier-Bresson, Robert Frank ja Elliott Erwitt. Muita kuvaajia ovat Eugene Atget. Walker Evans, Ernst Haas, Sebastio Salgado ja Steve McCurry. Heidän kuvansa kirjoissa inspiroivat minua. Minulla on noin 10 Avedonin. 7 Pennin ja saman verran Evansin kirjoja. Myös heidän näyttelyissään olen käynyt, mutta niitä on hyvin harvoin Suomessa.

(VM) Minä näin paljon valokuvia suomalaisista naisista ja minusta tuntuu etteivät he ujostele ulkonäön haittapuolia eivätkä korjaile ryppyjä, eivätkä piilota huonoja kuvia. Mitä ajattelette siitä?

(JA) Nuo kuvat näyttelyssäni naisista, etenkin värikuvat, on usein aika spontaanisti otettuja, naiset eivät ole osanneet valmistautua kuvaamiseen. Silloin, kun kuvauksesta on etukäteen sovittu, he kyllä yleensä meikkaavat, mutta ehkä hillitymmin kuin monissa muissa maissa.

(VM) Minun ystäväni huomasi, että teidän kuvasarjassanne koirien figuurit ja asennot muodostavat ihania kirjoituksia. Näettekö jonkinlaisia merkkejä näissä kokonaisuuksissa? Ja onko Teillä kuvia kissoista?

(JA) Ymmärrän, mitä ystäväsi tarkoittaa koirakuvia katsellessaan. Joku on sanonut, että muutamat niistä muistuttavat kiinalaisia siveltimellä tehtyjä kirjainmerkkejä. Kiinalaiset kirjaimethan ovat kuvia. Niitä kuvia kuvatessa ja myöhemmin kuvia valitessani ja niitä vedostaessani minua kiehtoi lähinnä liike ja mustan ja valkoisen pinnan suhde, ne ovat tavallaan sommitteluratkaisuja. Toisaalta ne ovat varsin henkilökohtaisia kuvia, koska jokaisessa kuvassa on meidän perheen koira Roosa. En ole kuvannut kissoja, mutta jos meillä olisi ollut kissa tai kissoja, olisin varmaan kuvannut niitä.

(VM) Oletteko Te nähneet Marja Pyykön Kekkonen tulee elokuvan? Se osoittaa ihmisten rakkautta ja kunnioitusta presidentille. Jännititteko Te kun otitte valokuvia Kekkosesta? Oliko se valokuva lehdille? Tiesittekö silloin, että siitä tulee pitkäaikainen projekti?

(JA) En ole nähnyt elokuvaa. Jännitin paljon Kekkosen kuvaamista. Otin sen kuvan omaan näyttelyyni (niinkuin myöhemmin muutkin presidentit) . En toki kuvaa ottaessani aavistanut, että siitä tulee 30 vuotta myöhemmin suorastaan kulttikuva.

(VM) Kuunteletteko paljon musiikkia? Mistä musiikista Te pidätte?

Kuuntelen aika vähän musiikkia. Asun puiston laidalla ja minulla on melkein aina ikkuna auki ja siitä kuuluu nytkin lintujen ja lasten ääniä. Tykkään kaikenlaisesta musiikista kevyestä ja vakavasta. Kevyen puolella enimmäkseen kuuntelen 50- 60- ja 70-luvun musiikkia.

(VM) Mitä mieltä olette valokuvauksen muutoksesta aikakaudessamme, kun kaikki ottavat paljon kuvia ja laittavat ne sosiaaliseen verkostoon? Mitä mieltä Te olette selfien ottamisesta ja yleensä puhelimella otetusta kuvista?

(JA) Ei minua häiritse, että nykyisin kuvataan paljon. Tosin minusta on tuo selfieiden ottaminen aika huvittavaa. Hyvät kuvat, kun otetaan niin paljon keskinkertaisia ja huonoja kuvia, kyllä erottuvat selvästi massasta.

(VM) Kumpi aikakausi on mielenkiintoisempi — digitaalisen vai analogisen valokuvauksen aikakausi?

(JA) Analoginen aikakausi oli vallan mielenkiintoinen, mutta niin on myös digitaalinen. Hyvä kuva on hyvä kuva riippumatta siitä kummalla menetelmällä se on otettu.

Вольга Муская

May 25, 2016

keywords: ,

printe-mailshare

advertisement