LOGIN

ART

Літоўскі Антымайдан

Дарагая рэдакцыя Філемагаза правяла пяць дзён і начэй на сакрэтнай  натаўскай турбазе ў жмудзінскіх лясох.

IMG_0672

Калі я выпадкова ўбачыў у сваёй любімай газэце з рысункамі абвестку пра сёлетні mediabarcamp і ягоную тэму Art & Transformation, адразу цвёрда вырашыў паступіцца сваімі гнуткімі этычнымі прынцыпамі і паехаць падвучыць за грошы амэрыканскіх падаткаплацельшчыкаў матчасць рэвалюцыі. Сёння, калі нават Ярмошына і Ізатопавіч ўжо згубілі веру ў прынцып змянальнасці ўлады і здольнасць гаранта адбіцца ад зялёных чалавечкаў з Усходу, толькі Майдан можа ўратаваць Беларусь ад паўзучага аншлюсу.

Насабачыцца за тры секунды разбіраць і збіраць калаш, выдзёргіваць і задзёргіваць чэку гранаты, разводзіць агонь на скразьняку і пад вадой, ставіць намёты на асфальце, вывучыць рэцэпт і навучыцца прыгожа падаваць кактэйль Молатава — з гэтымі думкамі мы з аўстрыйскаподданнай беларускай у душы Ганнай пакавалі валізы ў Менску і Вене. Акрамя авалодання ваенна-тэхнічнымі навыкамі вядзення гібрыднай вайны, ставілася задача распавесці пра наш культмагаз Пушкіну, Вячорку, Малішэўскаму ды іншым блогерам пад прыкрыццём, а таксама даказаць самім сабе і ўсяму свету, што міжполавая дружба — не выдумкі фэміністак, манахаў і асэксуалаў-хіпстараў, і для поўнай гармоніі не абавязкова засоўваць у сябра чэлес.

Якім жа вялікім было наша расчараванне, калі мы пабачылі, што пад прыкрыццём мастацтва не рыхтуюць баевікоў каляровай рэвалюцыі! Дэлегаты сапраўды абмяркоўвалі уплыў мастацкіх практыкаў на палітыку, дзяліліся вопытам актывізму ў розных сфэрах, Вячорка-жуніёр вяшчаў пра фэйсбук і твітар, Міхалевіч не заклікаў біць мянтоў, а папулярызаваў канцэпт малых справаў, анархісты-графіцісты не вучылі моладзь, як у цемры за дзесяць секунд прымаляваць на білбордзе Домрачавай прэзідэнцкія вусы, і нават выпісаныя з Украіны жыдабандэраўцы не праводзілі воркшопаў па распінанні рускіх дзетак і гатаванні мацы на іхняй крыві… Рашуча былі настроеныя толькі таварышы з групоўкі за адмену смяротнага пакарання, яны нават спрабавалі даць майстар-кляс па выдзіранні ворагам дэмакратыі і правоў чалавека кадыка, але ім зрабілі заўвагу і яны з гора пайшлі ў саўну.

Ад такога разгула пацыфізму і канфармізму мы з Ганкай упалі у глыбокую дэпрэсію, якую спрабавалі пабароць гарачыцельнымі напіткамі, баскетболам, бясцэльным блуканнем па навакольных хутарах, праглядам фільмаў Гая Рычы на летувішаскім дыялекце вялікалітоўскай белмовы і купаннем галышом пры луне. Карцінкі прылагаюцца.  Рэвалюцыя адкладаецца…

Валера Краснагір

Фоты: Anna CeehВалера Краснагір, Dr. Morozov.

 

IMG_0395

IMG_0904

IMG_0585

IMG_0633

IMG_0602

IMG_0679

IMG_0606

IMG_0673

IMG_0462

IMG_0684

IMG_0678

IMG_0460

IMG_0763

IMG_0479

IMG_0482

IMG_0589

IMG_0659

IMG_0692

IMG_0869

IMG_0880

IMG_0872

IMG_0398

IMG_0704

IMG_0707

IMG_0712

IMG_0751

IMG_0756

IMG_0758

IMG_0857

IMG_0374

IMG_0366

IMG_0365

IMG_0397

IMG_0632

IMG_0468

IMG_0449

IMG_0674

IMG_0429

IMG_1193

IMG_1204

IMG_0509

IMG_0894

IMG_0900

IMG_0573

IMG_1177

IMG_0951

 

 

June 05, 2016

keywords: , , , , , , , ,

printe-mailshare

advertisement