LOGIN

ART

Аnatomia. Мужчынскае цела

З 1 па 30 ліпеня 2016 года ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў на Някрасава будзе праходзіць выстава ў рамках праекта Anatomia.

1351112_71169
Anatomia — міжнародны праект у вобласці візуальных мастацтваў, аб’ектам даследавання якога з’яўляюцца праблемы ўспрымання цела (межы цела, самаідэнтыфікацыя, разбурэнне цялесных стэрэатыпаў, эратычнае ўспрыманне цела) і цялеснасць. Тэмай праекта мiнулага году было паняцце ідэальнага цела — якім чынам адбываецца  фарміраванне крытэрыяў ідэальнага цела сёння, калі прыгажосць не з’яўляецца ўмовай выжывання і не знаходзіцца ў полі інтарэсаў сучаснага мастацтва?

У гэтым годзе ўдзельнікі працуюць з тэмай мужчынскай цялеснасці; даследуюць эвалюцыю цялеснага канону і стэрэатыпаў маскуліннасці ў кантэксце гісторыі мастацтва; асэнсоўваюць, як мяняюцца мужчыны і іх уяўленні аб саміх сабе ў сучасным свеце; працуюць з праблемай аб’ектывацыi мужчынскага цела, выкарыстоўваючы пры гэтым розныя спосабы мастацкай рэпрэзентацыі мужчынскай аголенасці. Чаму мужчынская нагата выклікае большае, у параўнанні з жаночай, узбуджэнне маралістаў? Ці звязана гэта са страхам мужчын згубіць сваё прывеліяванае становішча пакупніка-ацэншчыка і нежаданне пераўтварыць сваё цела з суб’екта ў аб’ект спажывання, як гэта часцяком адбываецца з жаночым целам? На гэтыя і іншыя актуальныя пытанні і паспрабуюць адказаць удзельнікі выставы.

Куратар праекта «Аnatomia. Мужчынскае цела» Дзіна Даніловіч выставіла гэтым разам як ніколі збалансаваную і моцную каманду прафесіяналаў. Зорныя айчынныя тяжеловесы кшталту Уладзіміра Парфянка, Ігара Саўчанкі, Сяргея Кажэмякіна, Вадзіма Качана, Дзяніса Раманюка, Валерыя Вядрэнкі і Данііла Парнюка удала дапаўняюцца легіянерамі з Чэхіі, Нямеччыны і Латвіі (Міхал Мацку, Мiхаiл Бадасян, Андрэйс Строкінс) і перспектыўным маладняком паўсярэдняй і лёгкай вагавай катэгорыі (Юрка Дзівакоў-Душэўскі, Дзмітрый Рагель, Андрэй Дубінін, Аляксандр Міхалковіч, Аляксей Навумчык, Яўген Шадко). Нястомныя і самаахвярныя даследчыцы мужчынкай нагаты прадстаўленыя ня менш унушальнымі імёнамі — Алена Пратасевіч, Алена Гайдук, Алена Ажгірэй, Кацярына Гуртавая, Галіна Маскалёва, Юлія Назарава, Аляксандра Салдатава і іграюшчы трэнер Дзіна Даніловіч.

Пасля хваравітай рэакцыі кампаніі Velcom на злёгку напяты чэлес на фундаванай імі выставе «Все было по-другому» будзе цікава паглядзець на рэакцыю абшчэсьцьвеннасці на гэта свята мужчынскай плоці. Спадзяемся, што зараз усё будзе па-другому і ніхто не абвінаваціць куратарку і мастакоў у падрыве сямейных каштоўнасцяў і аслабленні абаронай патэнцыі каханай Бацькаўшчыны.

Валера Краснагір

Арганізатары і партнёры:

Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь

Амбасада Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь
Амбасада Латвiйскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь
Галерэя — багетная майстэрня «Рамер»
ТАА «Резолюте Степс»
DOTYK. Адукацыя і мастацтва.

Адкрыццё: 1 ліпеня — 18.00
На адкрыцці: ды-джэй сэт ад Filet Magazine: Wёska Project і mr. Paddington

Мінск, Някрасава, 3
Час працы: аўторак-субота: 11:00 – 19:00, серада: 13.00 — 21.00

 

1341167_58818

134_68417

1342803_78743

135224_51795

1349

133917790_61140

13517578646

133387375

 

June 30, 2016

keywords: , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , ,

printe-mailshare

advertisement