LOGIN

MUSIC

Coil — Hot 5

Да 23 ліпеня ў берлінскай галерэі Ludwig працуе выстава, прысвечаная творчасці Coil. Мы прапанавалі тутэйшым і заморскім коіламанам назваць пяцёрку сваіх улюбёных пёсэнэк культавай квір-групоўкі.

13445_10004

Photo by Victor Jouk

Амаль усе ўдзельнікі апытання заявілі, што альбомы клясыкаў індастрыяла, нойза і дарк эмбіента настолькі канцэптуальныя, што вельмі складана вылучыць з іх асобныя трэкі. А такія аўтарытэтныя хлопцы, як Аляксей Барысаў і  Jim Thirlwell aka Foetus па гэтай прычыне наогул адмовіліся ад удзелу ў нашай апытанцы. Знайшліся, што праўда, і такія энтузіясты, хто назваў болей за пяць кампазіцый.

Валера Краснагір

 

Graham Duff, scriptwriter, producer, actor (Brighton, UK)

He also writes about music and art and has published articles in The Guardian and Wire magazine.

ytyuj

‘Summer Substructures’ (Summer Solstice)

‘The Universe is A Haunted House’ (Live 4)

‘At The Heart of It All’ (Scatology)

‘For Us They Will’ (Gold is The Metal…)

‘Dark River’ (LSD)

Coil’s recorded output is amongst the most extensive and diverse of any modern group. Trying to select 5 high points is almost impossible. ‘Summer Substructures’ is piece of music which sounds utterly unlike anyone else. And utterly unlike anything else Coil recorded. It somehow manages to conjure up the sonic equivalent of an English heat haze, as Balance delivers what is probably his most vulnerable vocal performance. ‘The Universe is A Haunted House’. For me, the version from Live 4, is the definitive version. It starts out as creepy as hell, with Balance’s vocal unnerving in the extreme. And the piece’s evolution into a deliciously twisted acid groove is truly unexpected and thrilling. ‘At The Heart of It All’. The keyboard arrangements are skeletal yet lush, whilst Stephen Thrower’s clarinet playing has a fluid, spare beauty which lifts the piece skywards.

For me, this represents Coil’s first brush with the sublime. ‘For Us They Will’. Something about this track always reminds me of The Fall at their most astringent. The mix of electronic percussion and heavily treated guitar scree is intoxicating, whist Balance’s lyrics manage to encompass many of Coil’s key images and ideas. ‘Dark River’. The highlight of ‘Love’s Secret Domain’, this piece is so complex and multilayered it can sustain innumerable listens. ‘Dark River’ shows that even at their most drug-scrambled, Coil were capable of creating work which was intricate, measured and sophisticated.

 

Ільля Сін, літаратар, журналіст, арт-актывіст.

129210_40101

Cicles of mania   

Чалавеку, які ня ведае, што такое індастрыэл, але мае жаданьне даведацца, варта пачаць менавіта з альбому Horse Rotorvator. І саунд, і атамсфэра, і характэрны тэматычны дыяпазон (сьмерць, апакаліпсіс…) — усё як доктар прапісаў, сапраўдны эталён стылю. Але самае цікавае, што Coil ня сталі далей араць пладавітую для іх ніву — у адрозьненьне ад многіх іншых артыстаў таго пакаленьня, — але рушылі некуды ў іншы бок. Вылучыць з гэтай плыткі адну песьню папраўдзе няпроста — настолькі цэльнай яна выглядае. І таму я выбраў самую вар’яцкую.

Windowpane

Так сталася, што маё знаёмства з Coil пачалося менавіта з Love Secret Domain. Тады гэта быў яшчэ вельмі сьвежы альбом, і нават дзіўна, як касэта зь ім патрапіла ў мой магнітафон «Электроніка».  Але тое, што гучала зь яго дынаміку, выпальвала мозг бы кіслата. Экскурс незалежных музыкантаў у папулярную культуру зазвычай сканчаўся поўнай асіміляцыяй апошніх. Але Coil здолелі прапітаць танцавальныя рытмы сваімі сюррэалістычнымі відзежамі ды пераўтварыць іх у эфэктыўны інстумэнт узьдзеяньня на падсьвядомасьць слухача. Засьведчыўшы тым самым, што дрэнных музычных стыляў ва ўмелых руках не бывае.

“Windowpane” — песьня пра адкрыцьцё і бачаньне. Варта адзначыць, што музыканты часам ня надта ўдала пазыцыянавалі сваю творчасьць — альбо праз магічныя рытуалы, альбо праз скаталёгію і вычварэньні, альбо праз наркату. Для грамадзкай сьвядомасьці гэтых маркераў было дастаткова, каб сфармаваць своесаблівую візію гурта. Вось і дадзены альбом звычайна зьвязваюць з пэўнымі рэчывамі. Але “Windowpane” — гэта, насамрэч, пра неба.

Where are you?

Цікавы ўзор рэлігійнага мастацтва. Заклік, скіраваны ў цемру няведаньня, у глыбі якой наратар прагне адшукаць нейкае трансцэндэнтальнае азначанае. Фантазія выяўляе яго ў якасьці «прывіднага хлопчыка», і апавядальнік просіць дазволу стаць яго чалавечай цацкай.

Sex with Sun Ra

Без сумневу, гэтая песьня цікавая зусім не гомаэратычнымі фантазіямі, аб’ектам якіх стаў даўно памерлы на той час джазавы музыкант і візыянэр Сан Ра. Бэлэнс наогул валодаў альхімічнай здольнасьцю ператраўляць факты асабістага жыцьця ў нейкую мэтафізычную мастацкую матэрыю. І менавіта таму  Coil актуальныя ня толькі для геяў, наркаманаў і алькаголікаў.

Болей за тое, гэтая песьня цікавая нават не прарочым радком “Most accidents occur at home”, напісаным за лічаныя месяцы да таго, як гэта і здарылася. Песьня цікавая сама па сабе — як вандроўка па абшарах зьмененай сьвядомасьці і добры спосаб «перазапусьціць зброю мараў».

Unhappy Rabbits

Практыку канцэртных выступаў Coil усур’ёз распачалі напрыканцы свайго зямнога жыцьця — у тую пару, калі гурт ужо займеў статус легенды. Адпаведна, ад яго варта было чакаць адпаліраваных да бляску пастановачных шоу — а зусім не дурасьлівай і неўтаймоўнай творчай агрэсіі.

Тым ня меней, чаканьні ня спраўдзіліся, на сцэне Coil выглядалі сыра, непрычасана і па-дзіцячаму непасрэдна, а кожны іх канцэрт атрымліваўся унікальным. Замест таго, каб парадаваць фанаў джэнтльмэнскім наборам «зэ грэйтэст хітс», яны ўчынялі публічны сэанс музычна-паэтычнага трызьненьня.  Прыклад таму — вось гэты кавалачак апошняга ў біяграфіі Coil шоў, які болей у такім выглядзе, здаецца, нідзе не сустракаецца.

The Dreamer is still asleep

Цудоўная песьня, якая ніякіх камэнтароў не вымагае.

 

Carl Michael von Hausswolff, artist, art activist, curator, musician (Stockholm)

49610

‘Solar Lodge’

‘Ostia’ (The Death of Pasolini)

‘Windowpane’

‘How To Destroy Angels’

‘Tainted Love’

 

Сяргей Клюцкі, медыевіст, выкладчык, музыка, дыскжакей.

196553320864

‘Nasa Arab’ (Stolen And Contaminated Songs)

‘Who’ll Fall?’ (Stolen And Contaminated Songs)

‘Red Birds Will Fly Out Of The East And Destroy Paris In A Night’ (Musick to Play in The Dark, vol. 1)

‘Red Queen’ (Musick to Play in The Dark, vol. 1)

‘Ether’ (Musick to Play in The Dark, vol. 2)

‘Tainted Love’

‘Dark River’

‘Snow’

 

Андрей Бухарин, музыкальный критик, журналист (Москва)

13854_75166

 

Віктар Жук, музыка, мастак, дызайнер, дыджэй.

488_17448401

 

Kotra aka Dmytro Fedorenko, музыка, прамоўтар, выдавец (Кыів)

10380280_638060

 

Anna Ceeh, художница, фотограф, музыкант, промоутер (Вена)

IMG_0366

‘Where Are You?’
First Dark Ride’
Going Up’
The First 5 min After Death’
Fire Of The Mind’

 

Kendell Geers, art activist, curator (Johannesburg/Brussels)

10995878

Here is a list of my Coil favourites  

‘How to destroy angels’

‘The Anal Staircase’ (A Dionysian Remix)

‘Tenderness of Wolves’

‘Panic’

‘Careful What You Wish For’

 

Елена Глазова, художница, саунд-артист, поэт, переводчик, куратор (Рига)

128563022_4915

‘Love’s Secret Domain’
‘Ubu Noir’
‘Anal Straircase’
‘Ostia’ (The Death of Pasolini)
‘Careful What You Wish For’

 

Sabrina Joy,  multimedia artist (Los Angeles)

1204951288_9195

Here are 5 Coil songs I really love.

Here’s a bonus track if you need a 6th.

 

 

Anetta Mona Chişa и Lucia Tkáčová, мастачкі-акцыяністкі (Румынія/Славаччына)

All coil is blissful for ears and soul!

6184
‘Where are you?’
‘Are you shivering?’
‘The dreamer is still asleep’
‘It’s in my blood’
‘Teenage lightning’

July 10, 2016

keywords: , , , , , , , , , , , , , , , ,

printe-mailshare

advertisement