LOGIN

CINEMA

ОМОН і немцы

Доблесны менскі ОМОН палажыў канец разгулу дамарошчанага дадаізьма і несанкцыянаванаму нямецкаму культурнаму нашэсцю на цэнтар горада.

dffgf

3 верасня на лужку ля хаба MZOR на вуліцы Кастрычніцкай Гётэ-інстытут і канцэртная агенцыя BOpromo зладзілі пад выглядам фестываля нямога кіна з жывой агучкай «Кіно і немцы» альтэрнатыўнае святкаванне 949-га дня нараджэння горада-героя Менска.

На што толькі не пойдуць культурныя правакатары-рэвізіяністы, каб адцягнуць нашу з неакрэпшай псіхікай  моладзь ад святочнага салюта ў гонар бойкі на Нямізе полацка-менскай групоўкі з кіескай хунтай, якая ў тагачаснай складанай геапалітычнай абстаноўцы здрадзіла ідэі славяна-фінскага мытнага хаўруса.

Багемны прамоўтар і арт-актывіст, аматар «экзатычных кампотаў для насалоды вачэй, вушэй, сэрца і мозгу» Алесь Багданаў зваліў у адну кучу і нямецкага фрыканутага панка-электроніка Кубіна (ці не нашчадак гэта сумнавядомага ваеннага дзеяча Кубэ?), і гэдээраўскіх валацугаў з кінаапаратам на пажарнай машыне Wanderkino, і тутэйшых музычных дэканструктараў з вулічнай банды Wёska Project, і Рэнэ Клера, і Чарлі Чапліна з Бастэрам Кітанам.

Уся гэта вакханалія ў гонар стагоддзя чуждага славянам дадаізму (які пад маскай абсурда і іроніі ў самы разгар Першай сусветнай вайны разбураў веру народа ў  стабільнасць, Цара і ацечаства) вылілася ў форменнае свінства падчас выступу авангарднага электра-акустычнага кабарэ пад вадзіцелствам шырока выдомага ў вузкіх постмадэрнісцкіх колах мінімаліста Весяліна Румянцава. Эпатажныя паводзіны, аткравенна сэксуальная вопратка і падстрэкацельскія тэксты («вылезі із телевізора!») самазванага паэты Мішы Макейчыка справакавалі прыступ праведнага гнева ў пенсіянераў з вуліцы Захарава («ратуйце, немцы ў горадзе!») і яны выклікалі ОМОН, які своечасова спыніў гэную правакацыю.

Цешыць аднак тое, што прысутныя там зявакі маюць смутнае ўяўленне пра айцоў-заснавальнікаў шкоднага накірунку «Дада», што асацыіруецца ў іх выключна з Марсэлем Дзюшанам, які «нешта там зрабіў з пісуарам».

Валера Краснагур

Відэаматэрыял: Весялін РумянцаўХорда Дадаизма.

mixcloud.com/dj_weska

weskaproject.bandcamp.com

14192046_1196064003773988_5366546042203265005_nМіша Макейчык, фота: Fi Dechse

 

September 08, 2016

keywords: , , , , , , , , , , , ,

printe-mailshare

advertisement