LOGIN

MUSIC

Born To Be Wild або свінні на балоце

Новы альбом гомельска-менскіх дарк-агра-фрык-поп пацаноў з Drwiwy выйдзе ў кастрычніку на другой радзіме Аляксандра Ісаевіча Салжаніцына ў штаце Вермонт.

Cofver

Мае гэты опус назву Cyrk Biezzahanny, і рэалізуе яго ў фармаце касэты і сідзі папулярная ў эзатэрычных колах кантора  Disques de Lapin (Thomas Nöla, Ô Paradis, Comando Suzie). Адразу пасля праслухоўвання альбома мы вернемся да нашых свінняў, а пакуль знаёмім вас з першымі ўражаннямі ад сінгла Śvińni дзеячаў тутэйшага падполля. Трэба зазначыць, што заморскія смі не скупяцца на краснае слаўцо, абзываючы беларусаў дзікімі і сенсацыйнымі. На радзіме адзнакі пакуль больш стрыманыя, хоць збольшага і станоўчыя.

Улад Бубен: Яшчэ адзін музычны твор, прысвечаны свінагадоўлі і свінаапрацоўцы. У той час як некаторыя старажытныя народы выбралі казла для пераносу сваёй нерэалізаванай агрэсіі, то для беларусаў, бадай што, гэтым аб’ектам з’яўляецца свіння. Заміж таго каб шчыра абурыцца на сваё свінскае становішча і адкрыта назваць вінаватых у гэтым, беларус пачынае пераносіць свае беды і комплексы на няшчасную жывёлу. Адным з нямногіх выключэнняў з правілаў з’яўляецца кампазіцыя ‘Happy Beer Day President’ электроннага ансамбля Ambassador 21, дзе абсалютна адкрыта расстаўлены кропкі над «і». Дарэчы, гэта адзначаў расійскі музычны крытык і палітычны дзеяч Арцемій Троіцкі, які высока ацаніў альбом «Приглашение на казнь» і выкарыстоўваў яго ў сваіх радыё-шоў.

А цяпер бліжэй да музыкі сінглу. Кампазіцыя ўяўляе сабой сумесь духавых інструментаў, падобную да некаторых работаў Foetus, пакладзеных на downtempo рытм, характэрны для позняй «без’яечнай»  творчасці Alec Empire. Голас вакаліста нагадвае маладога Лявона Вольскага часоў «Мроі» і альбома «Сорак восьмая зорка». Тут нічога не зробіш — большасць беларускіх мужчын-вакалістаў з-за страху ў студыі пачынаюць спяваць вельмі высокімі тонкімі галасамі. Сярод іншых прычынаў — адсутнасць добрых студыяў ды вопыту працы ў іх. Бачна, што аўтар кампазіцыі не на словах знаёмы з праблемамі беларускага свінаводства. Калі ацэньваць твор канчаткова, то трэба адзначыць, што на фоне сучаснага беларускага андэграўнднага бязрыб’я, сінгл з’яўляецца заўважным ды прывабным. З майго боку — самая высокая адзнака.

Боролдой Мерген: Да, довольно необычно, если бы еще спели на латыни всё, было бы вообще супер, для нашей дрыгвы особливо. Почему-то вспомнились ранние проделки Влада Бубена и Кости Музырева, а также Residents. Еще, возможно, Coil, Birthday Party, Die Shwartze Katzen и иже с ними. Что можно под эту музыку делать полезного? Нервно курить и смотреть вдаль, как облетает листва с деревьев… Сакс тоже покатил…

Ульян: По одному синглу сложно судить о целом альбоме, одно могу сказать — посыл и стилистика («болотная депрессия») точно отражают нынешнее положение дел на нашей родине…

Ігар Гіпс: Атмосферно, в меру занудно. Очень кстати саксофон. Диск скорее всего не купил бы.

 

vk.com/drwiwy
facebook.com/drwiwy
instagram.com/drwiwy
drwiwy.bandcamp.com
soundcloud.com/drwiwy

September 25, 2016

keywords: , , , , , , , , , , , , , , ,

printe-mailshare

advertisement