LOGIN

CINEMA

У Страсбур за грошы NATO

Калі вам няма 28 гадоў і вас задралі мігранты, мультыкультуралізм, паліткарэктнасць і прочыя прэлесці цывілізацыі — здымайце кіно і валіце на стажыроўку ў Страсбур.

gdfgdf

Другі фестываль Adami запрашае да ўдзелу беларускіх медыя-спецыялістаў. Фокус фестываля — культурная разнастайнасць ва Ўсходняй Еўропе. Фэст складаецца з шасці намінацый, пераможца ў кожнай атрымае прыз у 2000 €. Намінанты ўсіх катэгорый будуць запрошаныя на ўрачыстую цырымонію ўзнагароджання ў Кіеве 24-га лістапада. Спецпрыз — месячная стажыроўка ў Страсбургу — будзе ўручаны партнёрам фестываля ARTE TV, атрымаць яе можа любы з удзельнікаў. Прыём прац — да 10га кастрычніка праз афіцыйны сайт фэста.

Adami быў створаны для падтрымкі аудыё-, відэа- журналістаў і медыя-прафесіяналаў у краінах Усходняга Партнёрства. Прадстаўнікі шасці краін могуць браць удзел з працамі, прысвечанымі міграцыі, інтэграцыі і культурнай разнастайнасці ў рэгіёне. Назва праекту утвораная ад грузінскага слова адаміані (чалавек) і ад імя першага чалавека на зямлі — Адама. Фестываль задуманы як мабільны, у гэтым годзе журэнне пройдзе ў Батумі, а гала-цырымонія — ў Кіеве.

Тры ТВ-катэгорыі:

Fiction. Прыз за мастацкія і забаўляльныя праграмы і фільмы (мультфільмы, серыялы, тэлешоў). Любыя фармат, працягласць, жанр.

Non-fiction. Прыз за паўнаметражныя немастацкія і дакументальныя фільмы. Любы фармат, працягласць болей за дзесяць хвілінаў, усе немастацкія жанры.

News and Short non-Fiction. Прыз за навіны і кароткаметражныя фільмы. Любы фармат, працягласць да дзесяці хвілінаў, любы жанр.

Дзве анлайн-катэгорыі:

Прыз за вэб-старонку. Разглядаюцца інавацыйныя вэб-прапановы. Усе фарматы і жанры.

Прыз за анлайн-відэа. Разглядаюцца інавацыйныя анлайн-відэа. Усе фарматы і жанры.

 

September 29, 2016

keywords:

printe-mailshare

advertisement