LOGIN

MUSIC

News From Gramophone

Музычныя навінкі, якія патрапілі ў нашы адмыслова наладаваныя лакатары і заслугоўваюць ўвагі быць вынесенымі з філейнай ізбы.

tumblr_odx4umeWe01qg5p8bo1_1280

 

 

Space disco рэмікс аўтарства sci-fi post-punk групоўкі L.A. Drones на песню з альбома Jupiter dream pop дуэта Magic Wands.

 

Дапрацаваная фаварытам нашай рэдакцыі Лаўрам Бержаніным дыска-версія кампазіцыі “Kind Of Lovin” брытанскіх клясыкаў джаз-фанка The James Taylor Quartet.

Сінгл ірляндскага хіп-хоп дзеяча Alex Anyaegbunam.

 

Рэміксы Marcin Cichy (Skalpel), Marcin Czubala і drum n`bass дуэта Handra на першы сольны рэліз аднаго з самых харызматычных польскіх электронных прадусараў Agim Dżeljilji.

Трэк з другога альбома Wrangler, супольнага праекта былога ўдзельніка Cabaret Voltaire Stephen Mallinder,  Phil Winter (Tunng) і Benge (John Foxx & The Maths).

Песня з другога за год альбома выцягнутых з небыцця Маркам Сцюартам клясыкаў постпанка і фанкуючага індзі-рока з The Pop Group.

Дражнілка з адзінаццатага альбома Fires Within Fires трайбалістаў з Neurosis, якія ўжо 30 гадоў радуюць неартадаксальных аматараў індастрыяла, хардкора, эмбіента і метала сваімі постапакаліптычнымі візіямі.

І яшчэ адна супергрупоўка Brain Tentacles з флагмана амерыканскага экстрыма, лэйбла Relapse Records. Noise jazz metal core у лепшых традыцыях Джона Зорна.

 

Ну і кавер New Order ад Скарлет нашай Ёхансан і круцецкія дэма Black Sabbath на дэзэрт…

October 09, 2016

keywords: , , , , , , , , , , , , , , , , ,

printe-mailshare

advertisement