LOGIN

ART

Queer Punk vs Art Brut

Напрыканцы мінулага тыдня ў Менску адкрыліся дзьве выставы, на першы погляд нічым не зьвязаныя міжсоб.

IMG_6413

У глямурнай галерэі A&V на буржуазна-разьняволенай Рэвалюцыйнай-стрыт выставіў сваіх міфічных істотаў з шэрай зоны паміж паганствам і постфрэйдызмам, сам паспеўшы пераўтварыцца ў міф, усё яшчэ (ня)наш Ігар Цішын. Фарс, містыфікацыя, гульня з маштабам, фата(льна)графічная псеўдадакументальнасьць, камічная ў сваёй трагічнасьці захермазахаўшчына з партызанскімі рэйдамі на тэрыторыі Бруна Шульца, арт-брут  з дамешкам панк-expresсіянізму ствараюць ілюзію руху і 3D-эфекту. Незразумела, ці гуляюць усе гэтыя стварэнні ў ваўкалакаў, ці спрабуюць нас ашукаць, выдаючы свае драпежныя рытуалы за гульню.

Выстава эстонца Jaanus Samma, які акурат у сыны Цішыну гадзіцца, мае назву «Тры працы ў сталоўцы» і праходзіць у былой сталоўцы былога завода па вырабе пацефонаў на пралетарска-міліцэйскай вуліцы рэвалюцыйгага латышаскага дэмана Фабрыцыуса. Вось жа сустрэліся латыш з эстонцам на менскім заводзе «Калібр». Такі вось геапалітычны верлібр. Куратарка праекта Ганна Лок зьбіраецца цяпер рэгулярна карміць тут эксперыментальным мастацтвам згаладалы беларускі народ.

У сваіх працах Янус даследуе сэксуальнасьць, самаактуалізацыю, суадносіны і межы прыватнага і публічнага, рэакцыі грамадства на парушэнне нормы асобнымі атшчапенцамі. Гісторыя старшыні паспяховага савецкага саўгаса, які зрабіў камінг-аут у сярэдзіне 60-х, разьвешаныя ў прыбіральні фрагмэнты коміксаў і ксёнжак па гісторыі мастацтва, якія спарадзілі першыя эратычныя фантазіі аўтара, брутальна-аткравенныя сэксуальныя графіці, перанесеныя з халоднай вуліцы на цёплае цела пасля іх увасаблення на швэдрах.

Што ж яднае гэтыя выказванні мастакоў розных пакаленьняў і школаў? Найперш іх панк-attitude, які праяўляецца як у выбары тэмы, зьвязанай з абранымі намі маскамі і ролямі, наяўнасці іроніі, міксаванню «высокага» і «нізкага» мастацтва, гэтак і ў форме яе рэалізацыі і рэпрэзентацыі. А яшчэ ў пачуцьці  трывогі і схаванай пагрозы, якія абуджаюць іхныя працы ў гледача у спалучэньні з адкладзеным тэрапеўтычным эфэктам.

Беручы ж пад увагу колькасьць працаў Ігара Цішына і малую плошчу галерэі на Рэвалюцыйнай, наступствам чаго стала некаторая перагружанасьць выставачнай прасторы, было б цікава перанесьці «Оборотное движение» у сталоўку, якая наадварот пакідае пачуццё незапоўненасьці. Здаецца, гэта спалучэньне можа стацца арганічным і спарадзіць новыя сэнсы і эмоцыі наведнікаў. Ды і розным тусоўкам карысна будзе зьмяшацца і ўступіць у дыялёг.

тэкст, фота: Валера Краснагір 

IMG_6489

IMG_6487IMG_6485IMG_6530IMG_6501IMG_6494IMG_6496IMG_6491filetmagazine-logo-blackIMG_6507IMG_6517IMG_6509IMG_6515IMG_6525IMG_6401IMG_6404IMG_6406IMG_6407IMG_6408IMG_6425IMG_6420IMG_6429IMG_6419IMG_6418IMG_6415IMG_6410IMG_6411IMG_6412IMG_6414IMG_6432IMG_6435IMG_6439IMG_6474IMG_6461IMG_6441IMG_6452IMG_6451IMG_6454IMG_6457IMG_6458IMG_6443IMG_6445IMG_6446IMG_6448IMG_6477

November 01, 2016

keywords: , , , , , , , , , , , ,

printe-mailshare

advertisement