LOGIN

LIFE

Mark Formelle жыві, Белсат — умры!

У новым выпуску «Клубоў Рэдактара» гаворым пра трусы, шалёных феміністак і польскіх шавіністаў, зажыдзіўшых грошы для свабодалюбівых беларусаў.

15412096

На мінулым тыдні адбылася плойма гучных падзеяў і інтэрнэт-бурленій, міма каторых не змаглі прайсці працаўнікі нашага магаза. На правах заўхоза паспрабую вычленіць самыя важныя з іх і даць ацэнку праз філейную прызму. Ну, пагналі.

Не паспелі ўціхнуць жарсці вакол выкрытых спецслужбамі расейскіх шпіёнаў, як выбухнуў сэкс-скандал на почве радыкальнага фэмінізьму. Актывістка Таня Кузняцова накатала пісьмо кіраўніцтву канторы па вытворчасці карункавых труляў, станікаў з костачкамі і прочых уніжаюшчых жэншчын сэкс-фетышаў з патрабаваннем прыбраць з рэкламных постэраў сэксізм і аб’ектывацыю.

У інтэрвію флагману айчыннай альтэрнатыўнай жаўтухі  kyky.org смелая дзевушка па пунктах растлумачыла, што яе выбешвае ў рэкляме з макаронамі:

а) Женщина изображена в неестественной и неудобной для себя, тем более для готовки, позе, что говорит о том, что стоит она таким образом уж точно не для себя, а для кого-то.

б) Открытый рот, открытая поза отсылают нас к традиционной сексуальной роли женщины, когда она пассивна и готова к удовлетворению желанию мужчины всегда, независимо от своей воли.

в) Макаронина в сочетании с неестественно и широко открытым ртом становится нарочитым фаллическим символом, что создает незамысловатую отсылку к оральному сексу.

г) Спагетти, вываливающиеся из кастрюли, создают образ несдержанности и импульсивности, переполненностью чувствами и желаниями (опять же женщина, которая «всегда хочет»).

А «психолог и радикальная феминистка Кристина Вязовская удакладніла: «Если вы не можете, не изменив позу, передвигаться, и при этом не лежите на спине, — то это, скорее всего, сексуализированная поза. Использование фотошопа в рекламе можно признать объективацией, потому что это создание идеального объекта вместо признания его субъектом».

Карочы, калі ў вас «стоіт не для себя, а для кого-то» — знайце — вас жэстачайшэ сэксплюатуюць і уніжаюць як гомасапіенса.

mcf

Адказ дарэктаркі Mark Formelle Святланы Сіпаравай на гэны квазінавуковы гон грантасосных змагарак за светлае будушчае без мужыкоў («Неужели Вы никогда с любимыми не готовили еду или не вели домашнее хозяйство? Или не хотели бы это делать?») сэксуальна заклапочанныя актывісткі закляймілі недапушчальна фамільярным і яшчэ больш сэксісцкім за саму рэкляму. Як трапна заўважыў з гэтай нагоды Стась Карпаў — гдзе эта відана, каб афіцыйная асоба звярталася да нас, халопаў, па-чалавечаску. Ня нада нам такое, ніякай цеплыні і братэрства, будзем лепш адзін аднаго шчыра ненавідзець.

Ну і колькі цвярозых крытычных словаў ад тутэўшых хлапцоў, спавядаючых памяркоўны фемінізм і сэксізм.

Natallia Rak: «Алесь, у вас іншы гендэрны досвід, вы не даследнік праблемы аб’ектывізацыі жаночага цела ў рэкламе. Таму так, вы як мужчына не можаце бачыць ці аўтарытэтна сцвярджаць на якім постэры ё ці няма аб’ектывізацыі».

Aleś Plotka: «Тое, што вы, Натальля, кажаце зараз па шчырасці проста феерычна. Вы адмаўляеце мне ў праве мець меркаванне па некім пытанні і выказваць яго публічна толькі таму, што я маю іншы пол і іншы досвед. Менавіта за права не быць у такой пазіцыі змагаюцца тысячы жанчынаў і я салідарны з гэтым рухам. А вашае выказванне — гэта раўнюсенька сумны дыскурс «молчі жэншчына твой дзень васьмое марта» толькі наадварот. Я — грамадзянін гэтай краіны, рэцыпіент гэтай рэкламы і частка МА, бо на плакаце і мужчына таксама. Я магу сцвярджаць, дзе ёсць аб’ектывацыя, а дзе не. і ў дадзеным выпадку яе няма, бо жанчына тут не з’яўляецца аб’ектам сэксуальнага жадання».

154266_81533Maxim Osipau

Максим Горбиков: «Все истории про «мимими-феминизм в рекламе» кажутся плевком в лицо всем людям, которые действительно страдают от каких-то больных ублюдков… Каждая 3-я семья. Просто пиздец, если честно».

Эдуард Пальчыс: «История с феминистками отличный пример «культа карго» в головах «прогрессивной» части минских жителей. Начитаются левацкой западной пропаганды про «бодипозитив», «сексизм» и «тяжкие унижения женщин», а затем посылают дурацкие запросы в Mark Formelle. В Беларуси множество матерей одиночек, дисбаланс мужского и женского населения (многие женщины не могут найти пару), мизерные выплаты пособий по уходу за ребёнком, преобладание женщин в низкооплачиваемом бюджетном секторе экономики (учителя, врачи). А им обычная реклама не нравится. Как порнографист и сексист, считаю, что таких активисток надо вывезти в Брагин на месяц, дабы они узнали о настоящих женских проблемах».

Maxim Osipau: «История с МФ мне не понравилась, потому что она, сорри, высосана из пальца. Если уж говорить про рекламные стереотипы, моя внутренняя феминистка на самом деле больше возмущается из-за десятков роликов, где женщина вполне себе одета, но представлена роботом из «стэпфордских жен», которую ничего не волнует, кроме того, чем же сегодня порадовать семью».

Дарагая рэдакцыя дзвюмя рукамі за канструктыўны фемінізм, а дзеячкам, што вядуць дыскусію ў стылі  — сам дурак і ваабшчэ ў цібя член, паэтаму как ты можаш… — мы кажам — нам такія фэміны ня трэба! У жопу такіх феміністак! Будзем лепш з геямі і трансамі сябраваць.

Другой гарачай тэмай тыдня стала інфа пра ліквідацыю телеканала «Белсат». І тут ва ўсёй красе праявілася завядзёнка беларусаў валіць усё з бальной галавы на здаровую. Замест таго, как падзякаваць польскім падаткаплацельшчыкам за выкінутыя на вецер 45 лямаў еврэй, наш актыў пачаў пэцкаць польскіх палітыкаў, закідаючы ім шавінізм, прагматызм, любоў да Пуціна і Лукашэнкі, карацей усё, што набалела. Павесяліла меркаванне, што «большинство журналистов «Белсата» работали не за деньги, просто хотели сделать жизнь людей чуть лучше и чуть интереснее».

Крытыкі канала справядліва адзначалі нізкую якасць праграмаў і традыцыйнае беларускае кумаўство пры наборы кадраў. Але праблема тут не столькі ў распіле бабла, колькі ва ўзроўні і колькасці ўсіх без выключэння тутэйшых крыэйтэраў і спажыўцоў. Адны ня могуць, другія ня хочуць. Нават калі Джуд Лоў і Кевін Спэйсі пачнуць па-беларуску весці праграму «Пра эта», мільёна праглядаў у ютубе ня будзе. Максімум тысёнц двадзесьце. Ну няма ў гэтай краіне большай колькасці людзей з оўпэнмайндам. І тое, гэта калі зваліць да кучы ўсіх часткова прытомных, бо па гамбургскім рахунку і 2000 не нашкрэбаецца.

533

Эдвард Тарлецкі: «Польскі ўрад ліквідуе канал #BELSAT. Беларусы Iнтэрнэту лямантуюць і пішчаць. Чаго вы бунтуеце? Стварыце сваё незалежнае грамадскае тэлебачаньне i радыё: усё працуе, i фэйсбук і ютуб. «Народу» ж похуй, так ці інакш. І пачынаць трэба ўжо зараз, неўзабаве пан Трамп чыкне яшчэ i беларускую службу «Радыё Свабода» як апендыкс. Ну чаму, грамадзяне iншых краiн павінны ўтрымліваць гэтае зануднае пакутніцкае старамоднае, але элiтнае мабыць, хуй ведае што?»

Так, «Белсат» быў маргінальным каналам, але такі лёс наканаваны любому смі, бо адэкватныя сучасныя людзі тут заўжды былі на маргінэсе. Таму словы Максіма Жбанкова і польскіх чыноўнікай пра неэфектыўнасць — спекуляцыя ня очэнь чыстай вады — назавіце мне эфектыўныя культурныя і палітычныя праекты апошніх 25 гадоў?

Адсюль мараль — колькі нам пенёндзаў не давай — вынік працы будзе ў межах статыстычнай памылкі, як і наяўнасць саміх беларусаў у РБ. Таму лепш не даваць зусім. Хутчэй здохнуць і не будуць мучыцца самі і ствараць праблемы суседзям.

1533454119_37269

Ну і кароткай аўтаматнай чаргой па іншых цікавостках тыдня. Працягвае бушэваць мяккая беларусізацыя: адменены канцэрт групы «Бутырка» (мы супраць цэнзуры, але няхай менты, гопнікі і жэншчынкі за 50 прачувствуюць на сваёй скуры какаво эта — быць у глыбокім андэграўндзе). Глеб Лабадзенка дамогся забароны на продаж магніцікаў са Сталіным у аэрапорце (мо год праз 20 і «Лінію Сталіна» закрыем).

У культавым ангельскім альтэрнатыўнаглямурным перыёдыку i-D надрукавалі інтэрвію і «голыя аб’екты ў масках» Марыі Святагор (такога з тутэйшымі фатографамі і мастакамі не здаралася апошнія 25 год, віншуем!). Беларускі ўрад прыслухаўся да конгеніяльнай праграмы рэформаў скандальнага рэстаратара Вадзіма Пракоп’ева («Выключить российский телевизор и отменить въездные визы»)  і збіраецца адмяніць візы для гражданоў і гражданак з «благапалучных стран». А натхнёны вясёлымі карцінкамі ўкленчыўшых дзевак у эратычных труселях і вышыванках з бардэля «Чорная Хата» (раней «Чорная Дзірка») Антон Астаповіч прапанаваў запусціць у вытворчасць прэзікі з арнаментам (няхай ужо і цвёрдая беларусізацыя пачне рэгулярна ўвахлдзіць не толькі ў галаву, але і ў іншыя часці нашых разагрэтых лібералізацыяй целаў).

І, наканец, сумная навіна пра Сірожу Міхалка і ягоных кінутых жыццём фанаў. Maxim Osipau: «Чисто по-человечески хочется посочувствовать Сергею Михалку. От прошлого нужно уходить, и при этом оно должно взрываться позади тебя в таймлапс, как в фильмах Джона Ву. И не важно, насколько хуже у тебя все получается сейчас относительно того, как все замечательно получалось ранее. А у него всё не выходит. И не только у него».

Валера Краснагір

December 20, 2016

keywords: , , , , , , , , , , , , , , , , , ,

printe-mailshare

advertisement