LOGIN

ART

Героі і зладзеі года Культуры

Год Культуры Прэзідэнт публічна прызнаў правальным. Паспрабуем не прыбягаючы па дапамогу гугла ўзгадаць тое, што засталося па яго сыходзе ў нашай памяці ў сухім астатку.

157859277Маша Святагор

На ніве сучарта найбольш рэзананснымі з лёгкім налётам скандальнасці сталі міжнародныя праекты Дзіны Даніловіч Anatomia і Non-Fashion, Vulica Brazil Мілы Коткі, «Дах» Зміцера Юркевіча і Алеся Родзіна, рэтраспектыўная выстава Мары Лаз’е Hello Happiness! (куратар Ганна Лакціонава), персанальная выстава Ігара Цішына «Оборотное движение», «Все было по-другому» Таццяны Кандраценка і Ганны Самарскай, выстава-кварцірнік Сяргея Бабарэкі «Прыватны сектар».

Асобна ад усіх стаіць маскі-шоў Anonymous Entertainment, якое ўчынілі Anton Snt з групай таварышаў пры падтрымцы  віннага бара Svobody.4 і дзёрзкага дэбютанта года — прыватнай  галерэі «АртПорт». Гэты праект маштабнай інвазіі розных накірункаў мастацтва ў гарадскую прастору савецкага Менска перакінуў свае шчупальцы і ў год Навукі, а ягоныя наступствы могуць прывесці да радыкальнай трансфармацыі ўсяго грамадства.

Лепшай дыскатэкай года стала блуждаюшчае шапіто яго высокапраасвяшчэнства Дзяніса Клявіцкага «Дорогая редакція». Якасць музыкі і тусоўкі дазваляе не парыцца наконт мейсца правядзення — сталоўка завода «Калібр» і модны бар Svobody.4 аднолькава крута ўстаўляюць.

142661Фота: Каця Шумак

А яшчэ беларускія музыкі з Drwiwy падлажылі свіньню амерыкосам, выдаўшы за іх кошт свой дарк-агра-фрык-поп альбомчык.

З танцпола крочым на футбольны газон. Тут акрылённых на пачатку сезона заўзятараў пад канец года груба апусьцілі на грэшную беларускую зямельку. Так і ня стаўшы тутэйшым «Лестарам», завязлі ў балоце роднага чэмпіяната гордыя «Крумкачы», запісныя ірляндскія сераднякі ўчынілі Толіку Капскаму татальны дандолк у Лізе Чэмпіёнаў, а Сашку Хацкевічу падрэзалі белыя крылы простыя вясковыя хлопцы з Баўгарыі і Люксембурга.

А цяпер чыста нашы філейныя намінацыі адной стракой:

Фатограф года: Маша Святагор. Ейныя праекты ў галінах сацыялкі, моды і мастацтва выйшлі далёка за межы Беларусі з чым мы яе і віншуем.

Фэшн-калекцыя года: Ганна Забеліна, «Невиданный зверь, приди ко мне».

Брэнд-навічок года: ЛОХ by  Yolly Darkovich.

Фэшн-паказ года: калекцыя брэнда TARAKANOVA FW 2016-17 «Революціонная» на Belarus Fashion Week.

Фэшн-відэа года: Карына Момат і браты Ковалі ў рэклямным роліку “Insight” by Dragon’s Egg для брытанскай канторы па вытворчасці сэкс-бялізны Reckless Wolf. 

Відэа-арт года: Эміль Зянько. «Дэнамінацыя».

Хвэмінісцкі маніхвест года: Альгерд Бахарэвіч, «Белая муха, забойца мужчын».

Палітыка-эратычнае фэнтэзі года: «Осторожно, Марцев!» Сашы Раманавай.

Трэш і угар года: абразлівая і хлуслівая фотасесія Жэні Канаплёва і Юлі Лейдзік пра шчаслівую старасць модных і актыўных беларускіх пенсіянераў з правінцыі.

Бульбасрач года: свяшчэнная вайна каталікоў і зялёных за Катоўку.

Бюджэт года: «Народны альбом» на «Белсаце». Інагда варта выкінуць 50 млн. еўрэй, каб зрабіць адну годную праграму.

Перформанс года: Зміцер Велескевіч. «Кракадзіл Гена».

Несанкцыянаваны танец года: Olga Labovkina by Dmitriy Veleskevich.

Тэатральны фулюган года: Юрка Дзівакоў-Душэўскі.

Падпольны крунэр года: Бабс Баберлей.

Азеляніцелі года: Ніка Выгоўская і Уля Кудзіна (Smart Space Farm, Чудесные Холмы).

Русафоб года: міністар замежных справаў Уладзімір Макей, які рыхтуе на Зыбіцкай «Майдан».

Рэйтынг года: постпостмадэрновая іранічна-магічная сотка герояў Беларусі вэдлуг Філемагаза.

Карпаратыў года: провады года Культуры групай мастакоў на загарадным сметніку «Северны», якія міліцэйскае начальства паспрабавала ператварыць у палітычную акцыю года.

1578951283

Камбэк года: канцэрт «Сашы і сіротаў» у піцерскім «Сьвіным рыле».

Сацыяльнае відэа года: матывацыйны ролік Міністэрства працы і сацыяльнай абароны РБ.

Страты года: Дзяніс «Лондан» Краўцоў, Ганна Вольская, Вітаўт Мартыненка, Леанід Маракоў, Ніл Гілевіч, Зміцер Саўка, Вольга Караткевіч, Сяргей КартэсЮры Хадыка. R. I. P.

27599_nДзяніс Лондан, фота: Вера Сушко

Кайфаломшчыкі года: начальнік адной зоны на Магілёўшчыне і гаспадары «Бляндынак і Брунэлек», якія сарвалі канцэптуальныя дыскатэкі з нагоды пяцігоддзя Філе Магазіна.

Казлы атпушчэнія года: контрагенты «рускага міра» з чарнасоценных сайтаў, якіх Прэзідэнт кінуў на нары за абразу беларускага народа і яго лічна.

Гамафоб года: былы хазяін «Корпус 8» Вадзім Жук, які клапоцячыся пра чыстату бізнэса і нацыі не пушчаў да сябе сэксменшасці.

Сэксісты года: «Камунарка», «Мілавіца», Mark Formelle.

17587

А не такі  ён ўжо і паганы, гэны год культуркі, га, Ляксандар Рыгоравіч? Вы не находзіце?

Марыяна Катавец-Задруцкая, рэдактар аддзела культуры і дасуга.

January 08, 2017

keywords: , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , ,

printe-mailshare

advertisement