LOGIN

LIFE

Бульба Хуана, або кот адсутнасці

18 лютага ў кавярні «Утопія 60», што на самай ленінскай вуліцы Менска, будзем пагружацца пад музыку і паэзію ў бульбяныя клубы беларускай мары.

unfffnagmedфота: Jahor Supastatau

Авангардна-забаўляльнае трыа ў васобах Вялікага Князя інуітыўнай імправізацыі і павеліцеля Сініх Перцаў Леаніда Нарушэвіча, электроннага гуру, спецыяліста па падсвядомасці і візіянера-аматара Улада Бубена і прымкнуўшага да ветэранаў дзерзкага паэты-песеньніка з Гомлі па мянушцы Baisan прэзентуюць свой дэбютны лонгплэй Bulbahuana. Запрашаюцца гарадскія вар’яты, панаехаўшыя ў негумовую сталіцу ахвяры таёжнага саюза з правінцыі, падкія на харш-лірыку і харошы недарагі алькаголь філфакаўкі і кітайскія студэнты, связаўшыя судзьбу з беларускім языком.

Мы папрасілі пацаноў крыху распавесці пра запіс альбома, музычна-літаратурныя прыстрасьція, палітычную сітуацыю ў краіне і асаблівасці мужчынскага творчага сяброўства.

Што ты знайшоў у маладым паэце з правінцыі? Няма праблемаў у камунікацыі праз належнасць да розных пакаленняў? Чаму для культуры важная сувязь пакаленняў?

Улад Бубен: У маладым паэце Алесю Плотку мне спадабалася яго шчырасць, адкрытасць да розных новых формаў мастацтва, а таксама тое, што ён — яшчэ да нашага знаёмства — меў досыць вялікі досвед у розных андэграўдных гуртах, як і я ў свой час быў вакалістам гурта Barfly’s Dreams і Fat Not Dead. Таксама Алесь выдатна ведаў майго старога таварыша па непатрэбнай андэграўнай творчасці Лэслі Найфа з фальклёрна-рокавага калектыву Gods Tower з Гомеля.

Праблемы ў камунікацыі няма, паколькі, на мой погляд, усе творчыя люзі — ў 3 ці ў 75 гадоў — заўсёды знаходзяць агульную мову, але толькі пры ўмове, што яны правільна ды крытычна, з гумарам, адносяцца да сваёй творчасці. Калі ж чалавек адносіцца вельмі сур’ёзна да сваёй творчасці, а прыоры лічачы сябе  геніяльным, то яму цяжка калабараваць з кім-небудзь. Сувязь пакаленняў важная для культуры таму, што ўсё мае свае карані — гістарычныя, народныя. Беларусы — гэта нацыя, якая свядома адмовілася ад сваіх каранёў у замен на спакойнае матэрыяльнае існаванне, поўнасцю забыўшы сваю ўласную гісторыю, мову, культуру і г.д. Таму любая пераймальнасць у нашай краіне з’яўляецца вельмі актуальнай.

Хто ў вашым трыо галоўны? ці ёсць дзедаўшчына?

Мы, як людзі, якія глыбока вераць у недасягальныя каштоўнасці лібералізму і свабоды творчасці, не маем ніякіх кіраўнікоў ці яскравых лідэраў. Кожны з нас робіць усё, што можа, каб праект здзейсніўся.

Вы з Леанідам  пісалі музыку на прапанаваыя Алесем вершы? Або гэта быў сумесны творчы працэс?

Гэта быў хутчэй сумесны творчы працэс. Спачатку Алесь асобна запісаў вершы. Затым гітару ў маім Big Buben Studio запісаў Лёня. Потым я стаў думаць, як сумясціць электронную, гітарную і паэтычную часткі ў цэльныя кампазіцыі. Гэты працэс далёка не заўсёды ішоў гладка, але я паспрабаваў зрабіць гэта такім чынам, як было б цікава слухаць мне. Спадзяюся, гэта будзе цікава і прыемна і іншым.

Дзе вытокі тваёй даўняй любові да змешвання розных стыляў і жанраў? Чаму для цябе гэта важна?

Вытокі маёй любові трэба шукаць яшчэ ў падлеткавым узросце, у школе, калі я прыехаў з Савецкага Саюза ў Венгрыю. У нас у Савецкім Саюзе слухалі рэміксы «Бітлз», «Іглз», зборнікі Старс-он-45, а на двары ўжо былі 80-я, квітнеў нью-уэйв, хэві-метал, з’явіўся сінт-поп ды іншыя стылі. Так атрымалася, што мой сябар, з якім я сядзеў за адной партай, запісаў мне на касеты ў 1985 годзе гурты Depeche Mode, Accept, Metallica ды аўстрыйскага выкуанаўца Falco, творчасць апошняга мне да гэтага часу падабаецца.

Як бачна з гэтага набору, я адразу стаў захапляцца рознымі стылямі — з аднаго боку, наведваючы метал-канцэрты, з іншага, ведучы школьныя дыскатэкі ў якасці ды-джэя. Мне заўсёды падабалася, калі людзі творча падыходзілі і змешвалі розныя кірункі. Узгадваецца венгерскі выканаўцы Zi-Zi Labor, які ў абсалютна папсовых мелодыях сумясціў венгерскі фальклёр і поп-музыку. Будучы школьнікам, я назіраў яго выступленне з народным хорам пажылых жанчын з венгерскіх вёсак. Усё гэта выглядала вельмі ярка, незвычайна і нашмат цікавей, чым грувасткія, прымітыўныя копіі пост-панкавых The Cure пад назвами «Кино», «Телевизор» і г.д. Але пры гэтым я ўсё адно заставаўся аданым ангельскай, нямецкай ды італьянскай танцавальнай музыцы.

Ці шмат ў цябе дома беларускіх кніг? каго з тутэйшых чытаў у мінулым годзе?

У мяне вельмі шмат беларускіх кніг і большасць актуальных навінак. Мая жонка Наста Лабада — выдатны перакладчык і лаўрэат прэміі Багдановіча. Мы ведаем большасць беларускіх выдаўцоў, і кнігі ў асноўным дастаюцца нам у якасці падарункаў. А прачытаць нарэшце давялося «Замак з крапівы» Вішнёва, паколькі я з’яўляюся адной з дзеючых асоб твора, вядома, апошнюю кнігу Алеся Плоткі, Сяргея Сыса, урыўкі з Бахарэвіча ды дзіцячыя кнігі  «Нататкі таткі» Андрэя Хадановіча (падарунак цешчы) ды «Сумны суп» Вольгі Гапеевай, які чамусьці спадабаўся сыну.

Асабіста я апошнім часам слухаю беларускую музыку пераважна 70-90-х. Ці слухаеш ты сучасную белмузыку? Каго можаш парэкамендаваць?

Я стараюся слухаць розную музыку, у тым ліку і сучасную беларускую. Не памятаю назваў, але мае студэнты прысылалі мне спасылкі на некалькі якасных дып-хаўз праектаў, даступных на партале Beatport. Таксама мне вельмі спадабаўся тэхна-рэліз Віталіка Муштукова, майго калегі па італьянскім лэйбле Subwoofer, ды цікавы, прафесійна зроблены дып-хаўз з элементамі джазу, запісаны беларускім кампазітарам Іванам Луцэнкам. Таксама мне заўсёды цікавыя музычныя эксперыменты Яўгенія Рагозіна (Stereo N), заўсёды выкананыя на высокім прафесійным узроўні, а таксама творчыя пошукі Віктара Жука, Змітра Ладзеза ды адкрытага для мяне асабіста дастаткова нядаўна Весяліна Румянцава.

З якім алькагольным напоем ты параўнаў бы ваш новы альбом?

З партвейнам вытворчасці Партугаліі — саладкаваты, церпкі, прыемны смак, што дае ап’яненне сярэдняй сілы цяжкасці пры ўжытку больш за 0,75 мл (не блытаць з партвейнам малдаўскай ды ўкраінскай вытворчасці — гэта ўжо панк і рускі рок!).

dddd

Як думаеш, калі беларусы замест бульбы пачнуць культываваць канаплю, ці прывядзе гэта да культурнага буму?

Так, гэта прывяло б да культурнага буму, паколькі менталітэт беларусаў блізкі да індыйскага — безмяцежныя сузіральныя адносіны да рэальнасці, пасіўнасць. Аднак розніца і праблема ў тым, што ў Беларусі холадна. Адсюль — злоўжыванне бульбай, салам, самагонам ды іншым, і як вынік адсутнасць сусветных культурных феноменаў. Прыклад: Балівуд у Індыіі — свята «Дажынкі» ў Беларусі ды шматлікія фестывалі эстраднай песні. Гэта культурныя феномены, якія маюць вялізнае значэнне для лакальных культур, але незразумелыя астатняму свету.

Прэзідэнт нядаўна сказаў, што незалежнасць даражэй за нафту. Што азначае быць незалежным для цябе і за колькі ты яе бы прадаў?

Ідэя незалежнасці ў мяне досыць банальная: кожны чалавек свабодны ўнутры і ступень незалежнасці ён вызначае для сябе самастойна. Гэта не залежыць ад грамадства, рэжыму ці дзяржавы. Большасць беларусаў на выбарах выказалася за той шлях незалежнасці, які прапанаваў Лукашэнка, і адхіліла празаходні шлях, прапанаваны апазіцыяй. Падчас выбараў першага Прэзідэнта гэта быў выбар большасці. Такі шлях, як і любы іншы, мае свае плюсы і мінусы. Аднак тое, што Беларусь да сённяшняга часу з’яўляецца незалежнай дзяржавай, ёсць доказам таго, што гэтая сістэма працуе.

Цяжка сказаць, які шлях да незалежнасці ці якая незалежнасць была б лепшай для нас. Той варыянт, які прынялі Прыбалтыйскія краіны, дзе большасць маладога, працаздольнага насельніцтва эмігравала, катастрафічна нізкая нараджальнасць, адсутнасць буйных прадпрыемстваў ды сельская гаспадарка, якая, дзякуючы эўрапейскім квотам, вярнулася ў пачатак дваццатага стагоддзя, да хутарскога ладу ці беларуская спроба рэаніміраваць монстраў савецкай эпохі, што само па сабе было б цудам? Відаць, настаў час нарадзіць нешта новае, але прыкметаў цяжарнасці ні з усходняга, ні з заходняга боку не бачна. Мы незалежныя — у той версіі, якую выбрала большасць.

Ці можа беларуская музыка і літаратура выйсці з гета і стаць мэйнстрымам? Чаму за 25 гадоў незалежнасці гэтага не сталася?

Беларуская музыка і асобныя беларускія творцы даўно ўжо выйшлі з гэтага гета, якое было прыдумана самімі ж дзеячамі мастацтва. У нейкі момант Захад сваімі грантамі і падачкамі разбэсціў значную частку беларускай інтэлігенцыі, пазбавіўшы яе — на даволі доўгі тэрмін — пачуцця рэальнасці ўспрымання капіталістычнага свету, дзе чалавек чалавеку воўк і кракадзіл; свету, дзе існуе надзвычай жорсткая канкурэнцыя, барацьба за рынак, папулярнасць і г.д.; дзе прйграўшаму дастаецца месца для забаў публікі ў раздзеле «нашы вясёлыя абарыгены» ці «культура краін трэцяга свету».

Беларусы даверліва працягваюць слухаць казкі заезджых «спецыялістаў» пра пошукі ідэнтычнасці, адметнасці, сваёй нішы і мэтавай аўдыторыі, у той час як па-сапраўднаму паспяховыя дзеячы ствараюць свае бестселеры ў музыцы, літаратуры і гатовыя, у выпадку з’яўлення сур’ёзных канкурэнтаў з усходу, выпхаць іх з імклівага лайнера ў мора (баба з возу — кабыле лягчэй). Беларусы павінны ўспомніць простую ісціну, пра якую пісалі яшчэ класікі: пры капіталізме сяброў няма — ёсць толькі ўласныя інтарэсы і канкурэнты. Ўсё астатняе — гэта толькі размовы на карысць бедных, якімі і з’яўляецца большасць у беларускай культуры.

 unnfdamed

Як паўстала ваша міжвідавае брацтва? Цябе пацягнула да зрэлых успешных мужчын, або старэюшчыя зоркі музандэрграўнда запалі на маладую кроў юнага паэта?

Baisan: Ха-ха. ну на такое пытанне трэба адказваць чыста ў духу таго, што сустрэліся ў кожна-венералагічным, зразумелі, што гэта лёс, і стварылі панк-брыгаду.

Што акрамя пачуцця прыналежнасці да чагосці вялікага дае табе абшчэніе з пажылымі артыстамі?

Ну, братан, за ‘пажылых’ можна і выхапіць у зубы за кулісамі. Чыста ‘па-старыкоўскі’: фэйсам аб пульт і гітарай па гарбе — фаталіці ад дзядзькі Лёні і дзядзькі Бубена. Галоўнае, што дае — ўсведамленне таго, што трэба меней рэфлексаваць. Я, канечне, не перастаў называць мудакоў мудакамі, але перастаў думаць, што гэта нешта страшнае ў гэтым свеце. Болей засяродзіўся на творчасці, паназіраўшы за гэтымі асобамі, кітамі беларускага акіяну.

Хто адказны за тваё захапленне музыкай бацькі, школа, вуліца? Як эвалюцыянаваў твой музычны густ што слухаў 10 год таму, што зараз?

Школа гомельскіх вуліц. Сквер, ГЦК, Чупс, Марс, Індастрыэл — усе месцы гомельскага цэнтра, двары і порт. Трэк-ліст — салата з усяго: ад індастрыэла да рэгі. Я ў пачатку нулявых выхапіў галоўныя эмоцыі і дагэтуль іх мала што можа перакрыць. Альбомы Памідорава, «Новага Неба» і «Уліс» неперавершаныя. Хіба Infected Mushroom і Жадан дадаліся, ну і Жывалеўскі. Гэта такі блок артыстаў-грыбоў. Re1ikt вярнулі стод-рок беларусам, таксама крута.

Ці маеш ты ўласную музычную калекцыю сідзі або вініла? ёсць там белэстрада?

Троху сідзі ляжыць у Гомелі, пра вініл і вяртушку мару. Знайсці Ўліса першыя два альбомы і канцэрт «Гражданкі» ў Навасібе ў 2004 і хадзіць пантавацца. Эстрады няма, але Агуціна магу зачапіць пару трэкаў, яго разам з Летавым пачаў слухаць у 2005 падчас батрачылава на Нью-Йоркшчыне.

З якім алькагольным напоем ты параўнаў бы ваш новы альбом?

Раз ужо ляпнуў на Фэйсбуку, то з джын-тонікам. Вершы і музыка са смакам зёлак. Цалуеш вечнасць і ловіш губамі смак кары соснаў. Я б тэму ‘Пушчы’ развіў далей і запісаў бы прынцыпова самагонны альбом: мох. зёлкі. гаджэты ў балоце, лунаюць ноткі Portmone.

Што обшчага ў Марлея, Тарашкевіча і Дон Хуана?

Левая ідэя, канечне. Ну і тое, што яны ўсе ўжо дохлыя, а мы шчэ не. Хаця тут мы ўткнуліся ў дыскурс таго, ці жыве Тарашкевіч у яго альфабэце на Тузіне, а Дон Хуан у тысячах абжабаных падлеткаў. Усім раю падумаць пра гэта.

А слабо напісаць песню, якую не толькі філфак, але і Аўтаз будзе распіваць?

Пасля «Шабаноў» Памідора такі выклік асабліва круты. Напішу. Пасля Чарнобыльскай зоны, туберкулёзу і беларускага пэн-цэнтру Аўтаз ужо не страшны.

 

Bulbahuana: album for city crazys by Buben Naruszewicz Baisan

Avantgarde trio Buben Naruszewicz Baisan releases debute album Bulbahuana. Release is oriented on city crazys, middle-class rubes and filologists: harsh lyrics go hand in hand with Naruszewicz’s improvises and Buben’s electrobeats. Unlike precursor albums Iamb’n’bass and Skweee Belarus the release is half English.

Vlad Buben the founder of several genres, one of fathers of Belarusian electronic stage, alternative event-producer. Creator of TV show for MTV and several radioprojects. about alternative electronic music. Buben’s albums were releases at 58 labels around the world, live gigs happened in several scores of countries. Buben creates musical projects in different styles from disco to break core and industrial. From 2010 Big Buben Studio has partnership with  Believe Digital distributor.

Baisan (Ales Plotka) – distinctive child of Homiel city (Chernobyl zone) underground, poet, translator and creator,  laureate and diplomee of Belarusian awards. Known as performer/vocalist at JazzLatex, Samadhi Boom, TerraKod, author for Bigi and IvoryGod. His texts are performed by Gods Tower, Naka і Yellow Brick Road.  Alias “Baisan” comes from sea-life, meaning “countryman”, and represents the idea of “Belarusians 2.0” (worldwide people). Has issued book of poetry Baisan and created Vieršnica – symbol of gender equality in Belarus.

Leonid Naruszewicz – avantgarde musician, well-known master of intuitive improvisation. From 1991 – founder and leader of Knyaz Mishkin band, organizer of altmusic fest Sinij Peretz (Blue Pepper). Back catalogue includes dozens of albums, which were released at Wood Records, Geometria, Akatzia and Haze. Tour road consists of scores of musical and cultural festivals in Eastern and Western Europes. Rare Belarusian musician who has performed at legenadary russian Antropologija TV-show, owner of Belarusan Rock-crown “for allegiance to the genre”.

February 11, 2017

keywords: , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , ,

printe-mailshare

advertisement