LOGIN

LIFE

Цень Волі ў краіне дурняў

На дурака не нужен нож, ему про страх Луки на «Хартии» наврешь — и делай с ним шо хош.

У якасці эпіграфа:

Определил самую ненавистную и вредную социальную группу. Это русская интеллигенция всех национальностей и гражданств.

Дмитрий Шушарин, автор книги «Русский тоталитаризм».

Полазив по білоруських сайтах. Почитав опозиційно-налаштованих білорусів. Світлі, позитивні, приємні люди. Але живуть у минулому столітті.

Петро Олещук, палітолаг.

Першае правіла стратэгіі — не вядзі бой, які не можаш выйграць. Перамагайце ў культурнай вайне, вайне за розумы і сэрцы.

Аляксандар Гелагаеў, гісторык, публіцыст.

 

Што выявілі падзеі сакавіка? Найперш тое, што паміж уладаю і апазіцыяй існуе нейкая складаная шулерская змова. Народ для абедзвюх груповак — наіўнае быдла і крыніца здабытку лёгкіх грошаў. І ніякіх зменаў у гэтай гульні ў лепшы для нас бок не варта чакаць. Будзе толькі горш, бо фінансавыя і інтэлектуальныя плыні мяльчаюць з кожным днём. У гэтай сітуацыі нешматлюдныя вулічныя акцыі толькі садзейнічаюць далейшаму запрыгоньванню грамадзянаў, бо як кажуць у народзе — ня можаш сраць — ня мучый дупу. Якую жыццёвую стратэгію выбраць у такіх варунках — асабістая справа кожнага. Універсальных рэцэптаў няма, ну можа за выключэннем пажадання ўсячэскі расці над сабой.

Рэальны шанец здабыць незалежнасць і дэмакратыю выпадзе не раней за пачатак сур’ёзнай смуты у Масковіі, але калі мы будзем таптацца на месцы, як у апошнія 30 гадоў, прафукаем і наступны шчаслівы выпадак. Пакуль для еўрапейцаў мы варвары, бо нават тая адукаваная і адэкватная меншасць, што стварае сучасную культуру і эканоміку, не вызначаецца салідарнасцю і здольнасцямі узначаліць рух у Эўропу. Пры самым пазітыўным раскладзе мы дасягнем інтэлектуальнага ўзроўню Польшчы ўзору 1980-га года недзе праз 10-15 год. Сапраўдная барацьба пачнецца толькі тады.

Зараз ёсць добрая нагода пазбавіцца ад шкодных ілюзій, утаймаваць эмоцыі і крытычна паглядзець на сябе і сваё асяроддзе. Але пакуль цвярозых думак няшмат, дамінуе агрэсія і меланхолія. Мала хто гатовы прызнаць свае памылкі, асабліва цяжка даецца актывістам адмова ад штампаў і стэрэатыпаў.  Я зрабіў падборку найбольш яскравых выказванняў з сеціва напярэдадні, у дзень і пасля 25 сакавіка, высновы рабіце самі.

Dadakinder: Если и выходить, то максимум на полчаса, показать что мы есть и не боимся, потому что шансы не равные и близко, момент когда нужно было действовать уже упущен, сейчас всё подготовили для кровавой бани, и всех позакрывали. В шествии по проспекту не вижу вообще смысла. Кровавой баней сегодня мы не отменим декрет номер 3, его автора не скинем за один день, кода уже подготовили всё для зачистки, покалечим людей и опять начнется торговля политзаключёнными за кредиты России и ЕС. По итогу люди пострадают, а вопросы ключевые так и не решатся…

Андрей Александров: Скажу просто и сразу: не ходите за Статкевичем и не читайте «Хартию». Мы уже ходили как-то раз с ними на Площадь Независимости. Помните, чем это закончилось? Я не против гражданского протеста. Но я за осмысленный гражданский протест. С пониманием, зачем мы выходим и за что. И за ответственность. Если вы хотите «что-то делать», но не знаете что и как — напишите мне. Давайте разбираться. Но не ходите за Статкевичем. И не читайте «Хартию».

Андрей Будевич: Гражданского протеста здесь быть не может, мы просто не знаем, что это такое, в культуре такого нет. Протесту учатся и для него должны быть условия, чего опять нет. В том числе благодаря хартиям, и статкевичам с дашкевичами.

Вадзім Пракопчык: Насилие — страшная вещь. Сколько из вас сегодня подумали о насилии и терроре, как о единственном способе…? Честно говоря, я бы тоже с легким сердцем поставил всех этих пидорасов вдоль стены и расстрелял. Но… если открыть кран, из которого течет кровь, даже чуть-чуть, то закрыть его всегда невероятно трудно — обычно резьба срывается. Искушение велико… открыть — не открыть…? Читать посты «будьте прокляты», «мы проснемся в другой стране» или о том, что «совесть сожжет изнутри каждого омоновца» я больше не могу. 96-ой в 2017-ом это совсем не смешно. За 25 лет совесть и возмездие они не ощутили. Первое невозможно поселить в чужом сердце против его воли. Второе возможно сделать фактором политики на оккупированной злом территории…

Максім Жбанкоў: Тое, што маем, — не проста крызіс даверу. Гэта дэвальвацыя капітанаў і камандзіраў. Скажу больш: усіх былых капітанаў і камандзіраў. Асабістыя траблы «зверху» — не алібі. Асабістая мужнасць «знізу» — таксама. Падзеі апошняга часу паказалі татальную вычарпанасць крэатыву з абодвух бакоў. Гісторыя не тое каб збочыла. Яна пайшла па коле: адліга за адлігай, зачыстка за зачысткай, заява за заявай. А ў паўзах — зноў дэжавю. Чаканне заявы. Чаканне адлігі. Чаканне зачысткі.

Аднак хопіць шукаць свабоду і ў партызанскай рыторыцы ды стадыённых крычалках качкоў у татухах. Тыражаванне свабоды — таксама фэйк. Здолеўшы паблытаць шоў і палітыку, лёгка трапіць у клуб заўзятараў волі — дэкаратыўных змагароў ды фанатаў «воінаў свету» з пратэстным патэнцыялам даўжынёй у канцэрт.

Эдуард Пальчыс: Что могу сказать по итогам двух дней и двух акций. Несмотря на всю жесть, меня впечатлил настрой беларусов. Люди шли и знали, что их будут забирать, оттеснять, разгонять. Но ребята прорывались, возвращались, собирались вновь. Спокойно и настойчиво. Зная, что силы неравны, что власть пресекла возможность праздника ещё за несколько дней, начав массовые репрессии.

Многие тут возмущались, почему молчат звёзды эстрады и спорта, религиозные представители и культурные деятели. А мне как-то пофиг, что они думают. Намного интереснее те люди, которые впервые в своей жизни вышли на улицы, и с полным достоинством грузились в автозак, а в РУВД смело говорили: «Я пришёл на День Воли». Для меня они элита нашего народа и нации, благодаря им всегда есть надежда. Жыве Беларусь.

Сергей Шабохин: Наблюдая за Днем Воли в Минске через интернет осознал, насколько пересекается по картинке происходящее с Парадом Победы — демонстрация силы и многообразия техники. Но вся эта сила не на борьбу со внешним врагом, а с гражданами внутри страны. Эта церемония — Парад Поражения (поражения, конечно, власти).

Ну, не знаю… Ваапшчэта эта красива и сэксуальна. І жэншчынам нравіцца. Дзіўна, калі гэтага ня бацычь мастак…

Андрусь Горват: Дарагі таварыш Аляксандр Рыгоравіч! Вам трэба выбіраць: альбо вы з намі, альбо мы без вас.

Валер Булгакаў: Рэжым робіць неацэнную паслугу грамадзянскай супольнасьці, кансалідуючы яе, умацоўваючы гарызантальныя міжчалавечыя сувязі, нарошчваючы чалавечы капітал, адсейваючы выпадковых людзей, спрыяючы масавай салідарнасьці са зьняволенымі і іх сем’ямі. Яшчэ 20—30 гадоў назад у нас блізка не было такой салідарнасьці, беларусы ведалі пра яе па рэпартажах з Польшчы, цяпер яе становіцца ўсё больш.

Стась Карпаў: Аўтазакі едуць па казлова. Перасякаюць праспект. Усе машыны ім сігналяць. Дзясяткі машын. Працяжнае гудзенне. Вас усе ненавідзяць, слугі народа ябучыя. Для вас, пачаўся новы час. Будзеце дохнуць вам ніхто не падасць вады. Вы прачнецеся ў новай краіне.

І ён жа на наступны дзень: «Я нікога не кідаў. у мяне няма маіх хлопцаў. Мяне ніхто не назначаў лідарам і я ў лідары не прашуся. Ні перад кім я сваёй віны не адчуваю. Ні за што прабачэння прасіць не збіраюся і комплекса бога у мяне няма». Вось i уся беларуская салiдарнасць — палучылi пiзды ад мянтоў — самi вiнаваты, лахi ментальныя.

А і праўда, навошта каяцца, калі «Большинство людей просто брезговали что-то объяснять или доказывать, и тем более просить. Только посмотрите, с каким достоинством и спокойствием это дитя идет в автозак»:

А вось яшчэ цікавае меркаванне пра тое, хто хворы, а хто здаровы. Гаворка пра Расею, але Беларусь жа таксама Расея. В определенном смысле…

Дмитрий Шушарин: Чтобы так успешно насаждать паранойю в обществе, надо быть абсолютно здоровым, нормальным, трезвомыслящим человеком. Путин никого и ничего не боится. ему надо, чтобы боялись другие, чего он успешно добивается. Зачем он это делает при поддержке абсолютного большинства? Так он обеспечивает эту поддержку паранойей. В целом его последнее выступление — установка на политические репрессии, которые только усилят поддержку. Угрожать ему может только заговор в ближнем кругу. Природы режима такой заговор не изменит.

І погляд з Польшчы, што так шмат зрабіла для тутэйшай грамадзянскай супольнасці, якая вельмі неэфектыўна выкарыстала фінансавую і  палітычную падтрымку суседзяў.

«Хто можа ўвесьці дэмакратыю ў Расеі? Навальны? А ў Беларусі хто, апазыцыя? Апазыцыя зрабіла зь сябе пасьмешышча і павінна трошкі папрацаваць над сабой. А Лукашэнка сёньня хоць нейкая гарантыя, што расейскія войскі не застануцца пасьля вучэньняў «Захад-2017» у Беларусі. Я ня веру ў эўрапейскі выбар Беларусі. Я быў бы сэрцам і душою з апазыцыяй, калі б яна была эфэктыўная. Калі б яна магла ўзяць уладу і збудаваць эфэктыўную сыстэму. Калі там будзе дэмакратычныя ўлада без досьведу, без структураў, без фінансаў, то Расея імгненна такую краіну забярэ пад сваё крыло. Тады Беларусь ня зможа абараніцца ад расейскага капіталу, ня зможа абараніць ад карупцыі палітычныя партыі, а саміх сябе — ад расейскіх спэцслужбаў. Фармальна гэта можа быць сувэрэнная Беларусь, зь бел-чырвона-белым сьцягам, але фактычна гэта будзе расейская Беларусь. Я баюся неэфэктыўнасьці беларускай апазыцыі. Нельга аддаваць улады ў рукі тым, хто ня ў стане кіраваць».

Анджэй Таляга, дырэктар па пытаньнях стратэгіі Warsaw Enterprise Institute.

А ваабшчэ, лічна я счытаю, што ўсё пайшло ў Беларусі ня так, калі закрыліся «Навінкі» у 2003. З пазітыўнымі правакацыямі і якасным гумарам сёння проста бяда. Няма гэтага ні на свабодзе, ні на машаніне, ні дажэ на онлайнеры і куку. І ў сацыяльных сетках павестку дня фармуюць гбшныя радыкалы і правакатары пад апазіцыйным прыкрыццем. Але час ад часу голас розуму з боку Навінак чуваць:

Лёлік Ушкін: Нельзя ни приколоться, что история РБ развивается циклически: от хапуна до хапуна. На моей памяти хапуны (крупные зачистки оппозиции) были в 1996. 2006, 2010 и вот сейчас. Этого выше крыши, чтобы ввести у нас летоисчисление как в древнем египте. У них там по правлениям фараонам время считали, а у нас можно по хапунам. Например прошлый год у получается был 6-ым годом 3-го хапуна, а нынешний первый год 4-го хапуна. Ну и то что было до 1996-го можно называть просто (д.х) до хапунов. И наконец в случае введения хапунского календаря приход нового хапуна будет тянуть почти как на приход нового года. Можно это тоже масштабно отмечать с поздравленіем лидера по телеку, курантами и прочим оливье.

Карочы, з Новым Годам, таварышы! Зіма абацае быць доўгай. Але вясна прыйдзе!

Валера Краснагір

March 30, 2017

keywords: , , , , , , , , , , , , , ,

printe-mailshare

advertisement