LOGIN

LIFE

Навінкі з засценка і рэшты сьвету

Ад сённяшняга дня раз на тыдзень мы будзем даваць наш філейны агляд галоўных культурных, палітычных, спартовых і гастранамічных падзеяў у нашых засценках і свеце.

Edward Enninful

Не будзем марнаваць час на нафта-газавыя разборкі, выступ Насіма Талеба і опус Паўла Ізотыча ў «Саўбелцы» «Імя ім легіон» (загаловак быў шматябяцальны, я адразу ўзгадаў ліхія 90-я, стары добры Legion Magazine, BURZUM, Eurynomos, EMPEROR, падпалы цэркваў, але на паверку ўсё аказалася дзяшовым злівам спецслужбаў па цёмнай справе няўлоўнага (бо ніхто не шукаў) «Белага Легіёна»).

Галоўнай падзеяй рэспубліканскага значэння мы лічым паспяховае завяршэнне збору грошай на выданне пасьмяротнай ксёнжкі народнага паэты Ярылы Пшанічнага «Атамная лучына». Дзякуй усім людзям добрай волі за ахвяраванні! Вы — хлеб, соль, чарка і шкварка зямлі беларускай. Іба забудуцца з часам лімэрыкі Хадановіча і фемінітывы Бахарэвіча, афганскія матывы Алексіевіч і Чаргінца, а вершы Багдановіча, Мацея Бурачка, Васі Шугалея, Быкава і Пшанічнага будуць гучаць на дзяржаўных урачыстасцях і вясковых застоллях і праз 100 лят!!!

Расчараваннем тыдня стала доўгачаканая кніга для дзяцей «Мастацтва Беларусі XX стагоддзя. Віцебская школа». Самі пішам, самі сябе нахвальваем і ў адзін шэраг з Малевічам ставім…

Tania Kandracienka: Оказывается, обложка книги для детей может стать тестом для взрослых. Для тех взрослых, кто связан с искусством. «Что в Вас сильнее: социальная компетентность или профессиональная?» Такая чудесная инициатива, столько работы проделано и сама книга красивая, и художники хорошие, и на мове! Так что ок — будем считать В. Цеслера, Р. Вашкевича, Л. Русову и Г. Хацкевича представителями витебской школы.

Сумнымі падзеямі для беларускай культуры сталі смерці Мая Данцыга і Мікі Вайніо. Фін быў крыніцай натхнення для дзясяткаў тутэйшых зксперыментальных музыкаў-электронікаў, а скандальная карціна Мая Вольфавіча  «Партызанская балада» 1969-га года нарадзіла славутае міхалкоўскае «покажи сиськи».

Галоўнай міжнароднай навінай мы ўважаем не атамныя цёркі Трампа і Ына, не реферэндум за пажыццёвае царствіе султана Эрдагана Першага, і нават не вылет «Барсы», «Баварыі» і «Барусіі» з Лігі Чэмпіёнаў. Гэта таксама важна (асабліва параза  каталёнцаў — Віктар Гусеў: О шансах «Барселоны». Не повторяется такое никогда…), але прызначэнне галоўным рэдактарам брытанскага Vogue дружбана Наомі Кэмпбэл, бальшога чорнага мужчыны Edward Enninful зацьміла ўсё. Цяпер нігерша-прэм’ер UK толькі пытанне часу.

Другой лёсавызначальнай падзеяй стаў выступ расейскага дыплямата ў ААН. Крымінальная пуцінская адміністрацыя паступова навязвае заходняму свету жыццё па паняціям, і пакуль гэты дыскурс перамагае і нават становіцца трэндам. Вось і рэальныя пацаны ўжо ў Новым Ёрку не цураюцца ботаць па фене з высокай трыбуны.

Гоп-стоп, мы подвалили тут в ООН
Гоп-стоп, а ну смени-ка быстро тон.
Ты говорил все не по теме
Посмотри в глаза мне,
Видишь,там застыли слезы,
Взглядом посмотри тверезым,
И глаза не отводи тут,
Вето, блин, на все – ушел в отказ.
Гоп-стоп, давно забыли вы о сне,
Гоп-стоп, вы так любили звон монет
Ты, Райкрофт, гонишь на Россию,
Это от бессилья,
И потворствуешь насилью,
Рожей крокодилью,
Все для гадости усилья,
И ответ за это получай.
Гоп-стоп, мы защитим весь белый свет,
Гоп-стоп честнее чем Россия нет,
У вас всех каменное сердце
Суки подколодной
Не жалеете младенцев, Сирии свободной,
Вы совсем не популярны,
Так решил московский наш сходняк.
Гоп-стоп, потом пощады не проси
Гоп-стоп, и тут в ООН не голоси,
Когда мы примем, падла, меры,
Все в защиту веры,
Бля, дебилы, лицемеры,
Что, хрен, за манеры?
Где лепнина и портьеры?
Кто вам воспитание давал?

Нічога дзіўнага ў гэтым няма, калі ўлічыць, што на змену трыадзе праваславіе-самодержавін-народность прыйшла — школа-армія-турма.

Анатоль Чубайс: Частная собственность в России не совсем частная и не вполне собственность. Как говорил Михаил Михайлович Жванецкий, то, что мы называем сметаной, сметаной не является. И Дерипаска как-то сказал фразу, из-за которой все на него набросились. Дословно не процитирую, но смысл примерно такой: «Ничего своего у меня нет, это всем нам дали временно поуправлять». На самом деле, к сожалению, это правда. В стране есть три института, которые создают человека. Один из них называется школа, второй — армия, а третий — тюрьма. У нас все население, так или иначе, проходит минимум через один из этих трех институтов. И ни один из них не занесешь в число центров либерализма. И это гораздо важнее, чем единый учебник истории.

Не будзе нечаканасцю, калі Масква вырашыць адпомсціць Трампу бамбардаванням Харкава ці Марыупаля і падрывам жылых дамоў у Варонежы ці Растове.

Петро Олещук: Ви дарма смієтесь із заклика Московських психопатів «мститися Трампу бомбардуваннями України». Все логічно. Мститися треба — бо інакше імідж “геополітичного мачо” тьмяніє. Але ж в Росії немає дурних мститися американцям ударами по американцям. Та й планів таких немає.І взагалі, з американцями треба дружити, навіть якщо самі американці цього поки що не знають. А от мститися американцям ударами по українцям — це схема, відпрацьована з 2014 року. І повністю задовольняє російський плебс. Це просто так, інформація до відома, аби всі були готові.

Але, дзякуй Богу, закончыўся тыдзень на пазытыве. Хрыстос уваскрос, таму ёсць надзея!

Валерка Краснагір

Фота: Алёна Пратасевіч

 

 

April 18, 2017

keywords: , , , , , , , , , , ,

printe-mailshare

advertisement