LOGIN

ART

Навінкі ў карцінках: Здесь вам не Москва!

Самыя атракцыйныя і сэксуальныя сусветныя і местачковыя падзеі і трэнды тыдня праз філейную оптыку.

Пачынаем з Парыжу. Папіна кравінка Марынка Люмпен і ліберальны барон Макарон. Вось як адкаменціў вынікі першага тура па выбарах прэзіка мастак-скандаліст Алег Кулік:

ВивляФранс: он нам мы вам мы им хоть нам и вам не дым он не дим он и даже не сакозмон клариссы — марк он а ни тамп он ни трамп он. Он бит умеет бить по взрослому! Спортсменки и модели — вон сало он! Учительница первая моя!! Не отпускай руки не отпусти не опусти: Скажи мне Ааа, смогу сказать и Яяя! В груди огонь не малолеток а высоченных радостей настоянно оно — любви французской терпкое вино! Оно оно не стрёмное бруно не сарказмо поющее как скисшее сусло, а страсное любовное вино..Кто испытал 100 летний урожай, тот поймет — Франция всем окрыленным старичкам теперь вперЁт!

Аўтарытэтны футбаліст, а сёння трэнер мадрыдскага «Рэала» Зідан, заклікаў французаў галасаваць супраць мадам, многазначыцельна дадаўшы: но пасаран! У сэнсе, пуцінскі Фашінтэрн ня пройдзе, нацыкаў на фарш. І гэта правільна, Зізу за базар адказвае, Матэрацы пацьвердзіць.

Сярод іншых сусветных навінак згадаем мілы нашаму філейнаму светапогляду новы захапляльны трэнд Інстаграма пад назваю showing your butt in the most beautiful places in the world. Чакаем далучэння беларускіх прыгажунь і красаўчыкаў да гэтай карыснай для вывучэння геаграфіі і прыродазнаўства гульні. Ну і натхняльных замежных клубоў на тле родных краявідаў і шэдэўраў савецкай архітэктуры.

Беларускую тэматыку працягнем важнай сустрэчай у брацкіх вярхах. 26 красавіка Лукашэнка і Парашэнка (ну чым не назва народнага брэнда адзення?) сустрэліся ціпа па чарнобыльскай праблематыцы, а па сутнасці, каб вырашыць, як бараніць свае краіны ад рускага міра. Ну добра, не краіны, а актывы сваіх кланаў, але ў сённяшніх Беларусі і Украіне гэта па сутнасці адно і тое. Ніякай сярэдняй клясы і грамадзянскай супольнасці ні там ні тут не назіраецца, а гэта значыць, што рэальнымі абаронцамі айчыны могуць быць адно чыноўнікі, мянты і алігархі.

Фота: Andrew Kravchenko

Таму жаданне Трампа зрабіць абрэзаніе постсавецкім грантасосам выглядае цалкам лягічна, і гістэрыкі дэмшызы не павінны зводзіць нас у зман. Вось што сказаў, напрыклад, украінскі палітоляг Петро Олещук:

Кажуть, що США скорочують «допомогу» Україні на певну кількість відсотків. Особисто я би рекомендував скоротити її на всі 100 відсотків. Нинішні «грантові» формати допомоги США не вирішують наших проблем, а є лише витратою коштів самих американців. В США досить давно збагнули, що основа демократії — це не формальні демократичні інститути на кшталт виборів. Бо вибори зараз проводяться майже скрізь, але демократія є, швидше, виключенням у сучасному світі, аніж нормою.

Демократичне суспільство робить демократичним якраз громадянське суспільство, що здійснює як контроль влади, так і свідоме формування її інститутів. Отож, сформуємо інститути громаднського суспільства, а далі — демократія, розвиток та інші «переваги», так? Виходить, не зовсім так. Генеза громадяньского суспільства в Європі та Пн. Америці занадто складна тема, аби її так просто викласти, але є один важливий момент. Сучасний громадський активізм євро-атлантичної цивілізації породили високі середні доходи, висока продуктивність праці та достатня кількість вільного часу, як результат перших двох чинників.

Якщо люди мають досить непротяжний робочий день, мають достатній дохід за основним місцем роботи, то вони можуть поміркувати над тим, як витратити свій вільний час. Це створює цілу культуру громадського активізму, волонтерства та політичної активності. Коли ти маєш бути або волонтером, або боротися за чиїсь права, або захищати природу і т.д. Для більшості українців це все виглядає як «бісіння з жиру». Дійсно, якщо ти в Україні працюєш на одній роботі, то ти, за деякими винятками, здебільшого — жебрак. Весь час українця – це час пошуків заробітку та інших засобів виживання.
В таких умовах більшість форм сучасного європейського активізму просто не сприймаються ніким.

Можна створювати «інститути громадяньского суспільства» на американські гроші, але вони будуть «річчю-у-собі», тобто працюватимуть на себе і для себе. На місці наших західних друзів я би вкладав гроші, які вони хочуть вкладати в розвиток України, у створення бізнес-шкіл та інші форми стимулювання економічного розвитку. Поки що в економічному сенсі між нами — століття. І наші інститути громадянського суспільства теж столітньої давнини (для них). Просто треба це врахувати та подумати, які напрямки роботи можуть бути корисні не для абстрактного «громадянського суспільства», а для конкретної України.

Фота: Дзіна Даніловіч

Мы, філейшчыкі, таксама вітаем адмову Захаду ад марнавання грошай на псеўдаапазіцыю, местачковую псеўдакультурку і прапагандысцкія фэйк-смі. Дайце лепш гэныя 8 лямаў баксаў нам, і праз 3 гады вы не пазнаеце гэту краіну. У Крычаве будуць ведаць Франца Памасла і Дзіаманду Галас, у Давыд-Гарадку будзе буяць Палессе Фэшн Уік, у Ракаве тубыльцы пачнуць хадзіць на лекцыі Аліў’е Зама і Ганны Вінтур, а Андрэй Барценеў будзе весці на Белсаце «Модны прыгавор» і ладзіць перформансы на Дажынках у Калінкавічах і Мёрах.

Ms. Galás performing “Defixiones, Orders From the Dead”

А закрываючы тэму мірнага чарнобыльскага атама, працытуем Эдзіка Тарлецкага: «Сучасны палітычны лад — вось больш страшная атрута для беларускай нацыі, чым Фукусіма, Чарнобыль, Хірасіма і Нагасакі разам узятыя».

У культурным жыцці краіны паміма пераходу Міхалка і яго секты з палітыкі ў рэлігію і разборак Ханка і Паплаўскай вакол аўтарскіх ганарараў ад песні на пахаванні Ціхановіча, варта ўзгадаць пра закрыццё персанальай выставы «Курасоўшчына, любоў мая» найбольш знанай на Захадзе беларускай мастачкі і фотаграфіні Марыі Святагор і грандыёзным фэсце «Прывіды Тахелеса» у прасторы ВЕРХ.

Сама Маша так выказалася пра гераіняў сваіх псіхадэлічных калажаў па матывах жыція родных Курасоў: «Жанчыны, якія з’яўляюцца ў маіх працах, знаходзяцца ў вельмі дзіўным стане: яны адключаныя ад рэальнасці. Яны не ведаюць, што з ёй рабіць, не могуць паўплываць на ход падзей. Такія русалкі, жар-птушкі ў станах летуценных мрояў, нейкага паўсну». Ці не тое самае можна сказаць і пра астатнюю Беларусь?

Галоўны рэжысёр шасцігадзіннага постапакаліптычнага кабарэ «Прывіды Тахелеса» (што задумваўся як пераклічка з культавым берлінскім кунстхаўзам Tacheles) Ільля Сін так абазначыў удзельнікаў шоў:

«У пераважнай большасьці, туды патрапілі тыя праекты, якія ўтвараюць пэўны пласт тутэйшай сучаснай культуры — я б назваў яго «новым андэрграўндам». У адрозьненьня ад старога, які вызначаўся найперш індывідуальным супрацівам ідэалягічнаму ціску, новы мае куды больш эфэмэрнага супраціўніка — грамадзтва спажываньня, якое навязвае свае законы і ў сфэры культуры. Мы не ад гэтага сьвету, і таму мы нафіг яму не патрэбныя.

Гэта людзі, якія кіруюцца ўласнымі поглядамі на мастацтва і мала пераймаюцца тым, што на дыскатэцы ў нашым СДК іх ня круцяць. Пра іх існаваньне нават не здагадваюцца чытачы «Нашай нівы», але, тым ня менш, гэта не перашкаджае ім рабіць сьвежыя, грунтоўныя і жывыя рэчы — кожнаму па-свойму і ў сваім закутку».

Фота: Ксенія Галубовіч

Парадокс тутэйшага шоў-бізу: героі андэрграўнда лёгка становяцца героямі глямурных медыа і наадварот.

Апці Эзіеў, фота: Дзіна Даніловіч

Канчаем на аптымістычнай ноце рэпартажам з першамайскай манстрацыі са сталіцы нежалезнай Сібірскай Рэспублікі Навасібірска. Стваральнік «Манстрацыі» Арцём Ласкутоў — сапраўдны культурны герой нашага часу і ці не найяскравейшы палітык нэататалітарнай Расеі. Здесь вам не Москва! Гражданин динозавр, в колонну. Вы из каких техникумов? Кто вас сплотил? Непонятные у вас лозунги.

Дмитрий Шушарин: В России только арт-деятельность и является политической и общественной. Объяснение очень простое — она не связана языковыми ограничениями политических акций. Она не встраивается — ну, не всегда встраивается — в систему, как ни добивался этого Гельман. И еще: арт-деятели далеки от дежурного пафоса прогрессивной или реакционной общественности. У них другие заморочки. И неважно какие — они могут быть отталкивающими — важно, что другие. Свобода там, где власть и социум служат материалом для искусства, а не наоборот.

Валера Краснагір

May 02, 2017

keywords: , , , , , , , , , , , , , , , , , , ,

printe-mailshare

advertisement