LOGIN

ART

Цэслер vs. Ban, або Тахелесава пята багемы

Цэслер і Сін як два кавалкі пабітага люстэрка беларускай культурнай рэвалюцыі.

Aortha/Goron/Danilovich/Structurers. Фота: Дзіна Даніловіч

Напярэдадні першамайскага свята трудзяшчыхся і ня очэнь гражданоў і гражданак, у Менску і ваколіцах прайшлі дзве тусы, якія ўмоўна можна абазваць мэйнстрымнай і андэрграўнднай. На менскім моры беларуская савецкая творчая інцілігенцыя (прабачце, Лаўр Бержанін, Косця Селіханаў і Таня Радзівілка) адзінадушна на безальтэрнатыўнай аснове ў чарговы раз пера(а)брала на пасаду прадсядацеля свайго нефармальнага клюбу таварыша Цэслера.

Яднае гэту рознашэр(сн)ую как бы багемную публіку канапная апазіцыйнасць, шчырая любоў да бабла і статусаў і ня красяшчы іх страх утраты таго ці другога. Фармальна яны за Яўропу, а па суці за савок, бо эстэтычна загразлі ў 80-х мінулага стагоддзя і, за рэдкім выключэннем, да сучарта ня маюць а ні малейшага дачынення.

Тусоўка іхняя даволі закрытая, самі яны тожа ня очэнь схільныя да оўпэнмайнду, між тым, у прастору ВЕРХ на «Гарызонце» ім карысна было б схадзіць, бо Эўропа 28 красавіка была менавіта там. Як трапна сказаў завадатар «Прывідаў Тахелеса» Ільля Сін пра ўдзельнікаў фэста: «аб іх існаваньні нават не здагадваюцца чытачы «Нашай нівы». Але праблема нават не ў гэтым (бо чытачы «НН», «Хартыі» і прочых апазіцыйных партызанскіх агітак — гэта асобы клінічны случай, мы іх даўно ўжо згубілі), а ў тым, што сучасную тутэйшую і глабальную альтэрнатыўную культуру слаба ведаюць і не апошнія ў грамадзкай гіерархіі дзеячы з менскага мора, якім гэта няведанне не асоба замінае называць сябе экспертамі і рэпрэзентаваць беларускую культуру на бацькаўшчыне і за мяжой.

Фото: Дмитрий Маслий

Між тым, без рэальнага і зацікаўленага ўзаемадзеяння паміж артыстамі, прамоўтэрамі, журналістамі, куратарамі, галерыстамі, калекцыянерамі і тусоўшчыкамі з розных груповак ніякага прарыву фронта правінцыйнасці нам не свеціць. Час разбураць муры і межы, а не ахоўваць старыя і пладзіць новыя.

І, такі да, у Сіна публіка больш густоўна і адэкватна лакацыі і сітуацыі апранаецца. Я ўжо не кажу пра тое, як яна распранаецца. Карочы, яны more sexy. Ёсць чаму павучыцца самазванай аграглямурнай багеме.

Валера Краснагір

 

Фота: Егор Супостатов, Валентина КолесниковаКсения Голубович, Дина Данилович

 

Як бачна па відэа, тахелесаўская берлінская анарха-атмасфера проста такі вітала ў паветры, кульмінацыі дасягнуўшы на выступе постпостмадэрновых алхімікаў з дуэта Kritchev vs. Ban. Гэта быў вышэйшы пілатаж стварэння новай танцавальнай музыкі з гукавых аскепкаў у рэжыме live. Калі духі Mika Vainio, Вовы Банкера і Peter Christopherson наведалі тым вечарам завод «Гарызонт» — яны атрымалі сваю порцыю асалоды ад вынікаў працы блізкіх ім па духу людзей.

«Пашуршалі платамі» пацаны зачотна! Нават на юных і не дужа дасведчаных па часьці эксперыментальнай музыкі слухачоў сіе дзейства аказала неізгладзімае ўражанне. Некаторыя з іх пусціліся ў рытуальны пляс, але ўвесь цымус быў у тым, што гэтая спантанная рэакцыя цела на музыку падалася элементам заплянаванага артыстамі перформанса. Такога эфекта ўцягнення аўдыторыі ў сваё шоў нават мегакрутому тэтру InZhest дасягнуць не ўдалося. Сачыце за рэклямай і не праспіце чарговы канцэрт жывых клясыкаў руху No music, no instruments. Гэта рэальна сусветны ўзровень саўнд-дэканструкцыі і стварэння унікальнага гукавага палатна на вачах публікі. 

Photo by Elena Sklema 

Павел Канаш: Kritchev vs. Ban реально круты. Зрителю/слушателю необходимо принять тот факт, что они творят не музыку, а скорее антимузыку, но в финале его ждёт очищение и освобождение. Сеанс спонтанного перформанса я бы назвал global worming, по аналогии с проходящей здесь выставкой Алеся Родина Global warming. А ещё у группы появился свой Джон Бэланс — те, кто были вчера наверху (на «Верху»), поймут, о чём я. Я в восторге: он укусил меня за колено!


Відэа: Весялін Румянцаў, Павел КанашВалера Краснагір, InZhest

Фота: Дзіна Даніловіч

Фота: Валентина Колесникова

May 05, 2017

keywords: , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , ,

printe-mailshare

advertisement