LOGIN

MUSIC

News From Gramophone

Навінкі нуар-джазу, татарскага электра-рэпа, чорнага крывіцкага мяталу, нойза, эмбіента, фолка і грайндкора ў нашым чарговым музшапіто.

Пачынаем наш філейны агляд з навінак айчыннага шоўбізу.  Першага траўня павіншаваў працуючых і непрацуючых дармаедаў новай кружэлкай наш галоўны нуар-поп спявак Бабс Баберлей. Маскоўская  afisha.ru так пісала пра ягоны папярэдні сінгл: «Фиксация отчаяния спальных районов. Обрывки крунерских вздохов и стонов, сэмплы оркестров и пение грустных девиц. Кокаиновый ступор Майлса Девиса. Пустой танцпол». У прынцыпе, гэта можна сказаць і пра ўсю творчасць менскага крунэра-містыфікатара.

 

У гэты ж дзень (ці ў вальпургіеву ноч?) выйшаў альбом крывіцкага misanthropic forest black мятала Viatry Karačunavaj nočy. Гурток Zaklon доўгі час узначальваў гіт-парад ў суполцы дзіцячага часопіса «Вясёлка» Вконтакте. Амерыканскі славіст-металіст, фаховец з палявых даследаванняў усходнеўкраінскіх дыялектаў Aodhan Bulger так адрэагаваў на гэты рэліз: This band is criminally underlooked — why they haven’t been paid any attention I don’t know, probably because they’re from Belarus and most Americans don’t know Belarus exists, most western Europeans don’t give a fuck about Belarus and/or don’t think any good metal could possibly come from it. Anyway, this album is amazing and they deserve way more recognition than they’re getting.

4 жніўня на лэйбле Майка Патана Ipecac вышодзіць альбом яго новай супергрупы Dead Cross (Mike Patton, Dave Lombardo, Justin Pearson, Michael Crain). Пакуль слухаем першы сінгл “Grave Slave”.

 

Літаральна два дні таму наша старая знаёмая (яшчэ па легіёнаўскіх часах) Лідка Ланч выкінула ў сець вычварэнскі кавер на песню Бомжові Blaze Of Glory.

 

Латышаска-эстонска-бельгійскі psychodelic noise jazz Алены Глазавай і гітарыста Jonas Van den Bossche выдала кантора Trash Can Dance.

Мінімалістычны індустрыяльны электра-рэп з Казані. Мой парень татарін в любві авторітарен.

 

І яшчэ некалькі навінак траўня адным ютуб-радком вашай увазе:

June 09, 2017

keywords: , , , , , , , , , , , , , , , , ,

printe-mailshare

advertisement