LOGIN

MUSIC

Памёр Peter Principle з Tuxedomoon

Peter Principle, басіст і сонграйтэр культавай авант-поп групоўкі Tuxedomoon, памёр 17 ліпеня ва ўзросце 63 гадоў у Брусэлі.

Авангардысты з Сан-Францыска гралі пост-панк і нью-вэйв яшчэ да зяўлення саміх гэтых тэрмінаў. Крыніцамі натхнення для свайго truly dangerous theatrical electronic art punk cabaret хлопцы называлі Brian Eno, Bowie, John Cage, Miles Davis, Velvet Underground, таксама як і Стравінскага, Дэбюсі, Марыконе, Майкла Наймана і Ніно Рота.

Самі яны, разам з Pere Ubu, The Residents, Devo, Cabaret Voltaire, The Legendary Pink Dots моцна паўплывалі на сінт-поп, індзі-рок, электра-панк, джаз-фолк, эмбіент-нойз гурты 80-х і 90-х гадоў. Кампазіцыя 1978-га года No Tears была прызнана one of the best electro-punk hymns of all times.

Сваё сцэнічнае паганяла Peter Dachert пазычыў з кнігі Laurence J. Peter 1969 года The Peter Principle: Why Things Always Go Wrong. Прынцып Пітэра : «У гіерархічнай сыстэме кожны індывідуум мае тэндэнцыю ўзняцца да ўзроўню сваёй некампетэнтнасці» — да болю знаёмы ўсім насельнікам постсавецкай прасторы. Падрабязней пра гэта глядзіце тут.

 

July 20, 2017

keywords: , , , , , , , , , , , , , , , , ,

printe-mailshare

advertisement