LOGIN

LIFE

Навінкі зажыгаюць ВЕРХ

4 жніўня ў прасторы ВЕРХ смотрам андэрграўднай самадзеяцельнасці (з украпленнямі поп-зорак паціпу Drum Ecstasy і Naka) распачаўся інклюзіўны фэст August Open

Інтэграцыйны праект «Адкрыты Жнівень» аб’ядноўвае ў рознага кшталту культурна-спартовых актыўнасцях звычайных і асаблівых людзей — жыхароў псіханеўралагічнага дома-інтэрната №3. Што праўда, нам падаецца хібным лявацкі дыскурс і тэза оргаў пра тое, што ўсе мы аднолькавыя,  «одинаково слышим музыку, одинаково переживаем театральное действо, между нами всеми нет существенной разницы и большинство социальных барьеров между обычными и необычными людьми созданы искусственно».

Да неужэлі? А нам падаецца якраз ненатуральным людзей з розным культурным, псіха-сэксуальным, фізіялагічным і прочым бэкграўндам аб’яўляць аднолькавымі. Лесбіянак, «псіхаў»  і кітайцаў трэба не абіжаць, і па магчымасці любіць, не таму, што яны «такія сама як мы», а таму, што нягледзячы на іх адрознасць ад «нас», яны — людзі, «твари Божьи». А артыстам і актывістам палюбому дзякуй — бо як адзначыў удзельнік і адзін з арганізатараў вечарыны, Ілля Сін, «публіка з Навінак у захапленьні — і гэта галоўнае!»

У інтэрвію racyja.com Ілля таксама дадаў: «Я патрапіў у гэтую закрытую тэрыторыю інтэрната, пагуляў у футбол з пяцігадовымі дзядзькамі. Яны мяне запомнілі, вельмі любяць, называюць вялікім чалавекам. Хацеў адразу прывесці туды нейкія праекты сваіх сяброў. Атрымалася так, што адзін чалавек кажа — «у мяне зламалася машына», іншы прызнаецца, што проста не хоча туды ехаць. Тады я зразумеў, што неабходны інклюзіўны праект у два бакі. Сацыяльныя зносны — гэта першае ў чым жыхары інтэрната маюць нястачу. З іншага боку — гэта і для звычайных людзей, каб яны проста прыйшлі і пабылі разам у адной прасторы з кімсьці, хто троху адрозніваецца, каго не варта баяцца ды мець нейкія ментальныя перасцярогі. Мяркуючы па адкрыцці фестываля — беларускае грамадства мае шмат страхаў, але яшчэ не позна іх парушыць».

Мерапрыемствы фестывалю «Адкрыты Жнівень» будуць праходзіць цягам усяго жніўня, частка з іх плануецца на базе самога псіханеўралагічнага дома-інтэрната №3.

 

August 08, 2017

keywords: , , ,

printe-mailshare

advertisement