LOGIN

LIFE

Хэпі бёрздэй, тав. Прэзідэнт!

Віншуем таварыша Прэзідэнта з Д(Н)Р і далучаемся да аналітыкаў амерыканскага радзіва «Свабода» Віталя Цыганкова і Валера Карбалевіча, якія пажадалі Яму правіць вечна.

Са свайго філейнага боку зычым, каб Ён заўжды стаяў. На стражэ нашага благапалучыя. Карочы, працуй з імпэтам, таварышу, усех благ! Ну і тузін нашых улюбёных філейных вобразаў Гаранта і ягонага хрустальнага сасуда ўдагонку.

БАЦЬКАВЫ РУКІ

А вы бачылі ягоныя рукі!..

Калі ў яго далонях колас,
Спалоханае дзіцё,
Зямлю ён трымае ў далонях,
Аддавае сваё цяпло.
Яго пальцы трымаюць паперу –
Гэта першы народны закон.
Далонь яго маша ў адказ прывітаньнем
Жыхарам, пасунуўшымся з акон.
А патрэбна –
Будуць трымаць яны зброю.
За кожнага беларуса ён
Не пабаіцца адказаць галавою.
Ён за нас, за ім – мільён!

А вы бачылі ягоныя рукі!..

Ярыла Пшанічны, 2000

 

 

August 31, 2017

keywords:

printe-mailshare

advertisement