LOGIN

FASHION

Cup of peace па-гомельскі

Калі першае выданньне фэста гарадской вулічнай культуры Проходной двор на дзень 875-годзьзя Гомеля прайшоў бадай у самы гарачы дзянёк верасьня, дык версія 2.0 у апошні дзень месяца стала сапраўднай прэлюдыяй няўмольна надыходзячай суворай зімы.

Два тыдні таму часам складвалася ўражанне, што ты знаходзішся не ў цэнтры сталіцы Палесся, а на менскіх Жданах, куды не абцяжараныя густам і грашыма абываталі заглянулі па цыбулю і моднае паліто за 20 рэ. Адна бабуля доўга разглядвала і шчупала куцюрныя  тунікі, бомберы, пухавікі і камбезы з новай калекцыі TARAKANOVA, пасля чаго са шчырасцю вясковага механізатара спытала: гэта ж у вас сэкандхэнд?

Гэтым разам холад адпугнуў левую публіку, таму прыйшлі выключна гурманы сучгаркультуркі. У камерцыйным пляне вынікі дня аказаліся ня очэнь, але сітуацыю выратавалі прыўкрасныя дыскжакеі Dj Bigi, Dj Ko100fei, Dj У, . , гурты Place to Be, EighthOceanЕнотХам і душэўныя людзі з вагончыка Cup of peace. Іхнія чаі на травах, пахучая кава, хачапуры і крышнаіцкія вегетарыянскія гамбургеры дапамагалі падтрымліваць нутраны вагонь і аднаўляць цяпло ў абдуваемых паўночным сіверам канечнасьці.

А яшчэ мы з Тараканавай нарэшце трапілі ў губернскі афіцыёз.

Валера Краснагор

Фота: Яўген Чарняўскі

October 03, 2017

keywords: , , , , , , , , , ,

printe-mailshare

advertisement