LOGIN

LIFE

Ярыла Пшанічны ў гасцёх у Азгура

6 кастрычніка ў музеі Азгура прайшла прэзентацыя другой кнігі клясыка сучбелліта Ярылы Пшанічнага, дапоўненая міні-выставай графікі ягонага альтэр-эго Уладзіміра Банько.

Пасля таго, як выдавец і ўкладальнік лепшай друкаванкі года па версіі Філемагаза, спадары Вішнёў і Жыбуль саацьвецтвенна, выказалі падзяку ўсім донарам і ўручылі цэнныя падарункі камрадам Івану Салееву і Аляксандру Бухцееву, без шчыра-шчодрых фінансавых уліванняў якіх шыкоўна выдадзенай ксёнжкі не случылася б напрач, прэзентацыя плаўна перацякла ў Банкер-фэст. Блізкія сябры Вовы Банько з чысла зорак лакальнага музпадполля прысвяцілі свае песьні, мэлёдыі, рытмы і пляскі светлай памяці друга, які два гады таму адляцеў да зораў.

Прыемна здзівіла немалая колькасць закадычных корэшаў Вовы, што яшчэ ў 90-я тварылі альтэрнатыўную гісторыю Беларусі, сярод якіх адзначым такіх культавых персанажаў, як МаоАнатоль Тадорскі і Паўлюк Канавальчык. А хто акрамя Банкера здольны сёння сабраць у вадной прасторы, да таго ж яшчэ ў даждлівы пятнічны вечар, Алеся Родзіна, Марыю Мартысевіч, Славу Дрыбаса і Івана Караічава?

Непрыемна здзівіла фатальная адсутнасць «незалежных» журналістаў і папулярных блохераў (кургузы фармальна-банальны рыпорт racyja.com не спасае падмочаную рэпутацыю гражданскага обшчэства). Хоць чаму тут дзівіцца, Вова ніколі не быў сваім для статусных как бы апазіцыянераў, лідараў сярэднеінцілігенцкіх мненій і камсамольска-хіпстарскіх смі. Горват і Марціновіч — вось геніі каньюнктуры і маркетынгу, якія цягнуць нас ў Яўропу, а антыглямурнага аўтсайдара Ярылу даўно пара скінуць з карабля тутэйшай правінцыйнай культуркі.

ПЫСЫ: Дзякуй, Аксана Багданава, вы чэсьць, совесьць, красата і стыль нашай эпохі! А яшчэ —луч сьвета ў цёмным царстве сацыяльнаарыентаваным гаспадарстве!

Валера Краснагрув

Фота: Ягор Супастатаў

 

October 16, 2017

keywords: , , , , , , , ,

printe-mailshare

advertisement