LOGIN

LIFE

Баліць маё сэрца за Беларусь Касьмічную

На др Вовы Банкера ўваскрашаем словы міксмайстра з дапамогай жывога журнала ягонага паплечніка Зьміцера Ладзеса. Дзесяць год праляцела, але жудасна актуальна і пра хахлоў з маскалямі, і пра грантасосаў з гаўнарокерамі, і пра мірны атам.

Ярыла Пшанічны: вынікі-2007

Я сустрэў Пшанічнага на праспэкце. Мы павіталіся. Тут Пшанічны і кажа: “Гэта ж хутка Новы Год! Столькі ўсяго праізашло за 2007-ы. Давай, можа, абмяркуем. У мяне і пляшачка ё”. Я пагадзіўся. Так і пачалася размова…

Ня ў газе шчасьце…

– Помніш прошлы Новы Год? – пытае Ярыла.

– Не, ня помню, напіўся тады.

– Ха, напіўся ён! А я ня піў на прошлы Новы Год. НЯ ПІЎ Я ТАДЫ! Я хваляваўся за Радзіму! Там жа Беларус з Масквы ў Маскву, з Масквы ў Маскву, туды-сюды, туды-сюды, туды-сюды. А памятаеш чаму?

– Не, я ж напіўся тады…

– А я памятаю. Газ. ВУГ-ЛЯ-ВА-ДА-РОД. Вось у чым пытаньне. Русіянін нам газ перакруціў. Хахол з трубы адсмактаў. Яўропа гіне. Мы, канешьне, нічога нікагда ня кралі.

А што атрымалася, як русіянін перакруціў трубу? Цэны ўзьвяньціліся, прадукты падаражаліся. Пакуль не падпішуць, дык нічога і ня будзе. А што трэба рабіць? А рабіць трэба так, каб добра паўсюль было. Вось зараз добра?

– Добра.

– А чаму добра?

–…газ?

– Не, газ – гэта добра. Але ж ня ў гэтым шчасьце. Беларус у Маскву ня езьдзя! І бязь дзесяці дванаццаць усе з шампаньскім сядзець будуць і чокацца. А што было тады? Яны прыязжаюць, а іх не пушчаюць, яны прыязжаюць, а іх не пушчаюць, прыязжаюць – не пушчаюць, прыязжаюць – не пушчаюць, прыязжаюць – не пушчаюць… Дык што ж гэта такое? Бегае наш Беларус па гэтых крамлёўскіх каўрах, ды красьнее. Ня ведае, што рабіць. А зараз Наш усё выдатна зрабіў, зрабіў усё як нада. Газ нам на блюдзечку з залатой каёмачкай самі прынесьлі. ХА!

Дзе будзе стаяць АЭС?

Да зараз шмат хто кажа yes
Выхаду няма – будуем АЭС.
Калі расеяц зажаў нафту і газ
На трубах сядзіць і тужыцца
У шматстрадальнай краіны на гэта
Хопіць і волі і мужыства.

– Каб толькі нам яшчэ аэску збудаваць, – працягвае Пшанічны. – А льготны крэдыт у нас ёсьць – Чавэс падкінуў. Топліва будзе, будзе ў нас Касьмічаская Імперыя. Вось толькі пытаньне, куды паставіць аэсачку нашу… Можа пад літоўцамі… ці можа пад украінцамі… О! Трэба на стабілізацыонны крэдыт купіць востраў каля Амерыкі і там ставіць аэсачку нашую! Во! На карыбах маленькі вастравочак.

Хто пераможа: зялёныя ці галубыя?

Амерыканцы громка сьпяваюць гімн
Перамаглі яны Белнафтахім.
Чаму замежжа
Робіць усё нябрэжна
Вам адкажа любы патрыёт
Такая санкцыя давіць народ.
Няўжо не відаць з капітолія
Што гэта ўсё ксенафобія
Лячыць патрэбна сваю эканоміку
А не шукаць у чужых вочках саломінку…

– Зялёныя толькі дакучаць будуць, – кажа Ярыла. – Хоць, якія там зялёныя, там жа ўсе галубыя! Вычварэнцы! У іх даляр то падае, то павышаецца. Іх жа і жалка і унічтожыць няльзя. Са всяго міру кроў смокчуць. Наш нефцяхім зажалі. А чаму? Ад дурасьці. Ну і што? Казаў Ён там нашым “палітыкам” – я буду маліцца за Мазуліна. Ха, дурань ты, дурань – яны ж усе камуністы, а ты – дзермакрат.

За што Пшанічнаму сэрца баліць?

Нам бясконцасьць галактык руку працягнула
Чорныя дзіры – глыток пустаты.
Пазнаёміцца з намі квазар жадае,
Закаханы пульсар дасылае лісты.
Час не губляй, хутчэй зьбірай
У неверагодны паход заплечнік.
Зь любым бульбашом пасябраваць
Жадаюць звышчалавечкі.

– Я тут нядаўна чытаў такую вельмі навуковую стацью ў камсамолцы, – раптам узгадаў паэт. – Там было напісана, што кожнага амерыканьскага прэзідзента вадзілі ў зялёную комнату. А чаму? Там гуманоіды сядзяць і абясьпечваюць магушчаства Амерыцы.

Вось чаму і белку нашу не запусьцілі, таму што амерыканец дагаварыўся з іншапланяцянінам, каб нашу не пусьціць да іх. І загубілі нашу белачку… і русіякі гэтыя… што тут гаварыць, вазьмуць дзяржаўныя грошы, строяць прадпрыемствы, а самі гадасьці дзелаюць. А можа нашу белачку русіякі кітайцам прадалі, і зараз яна па-кітайску размаўляе? А ўместа нашай чуш какую-нібудзь запусьцілі? А! Вось табе і геапалітыка. А мне ж сэрца баліць кожную ноч, як успомню гэты запуск. Баліць маё сэрца за Беларусь Касьмічную.

Што будуць будаваць у Вашынгтоне?

– Вось у нас ёсьць добры сябра Яхмадайдзяньжат. Вельмі добры, сумленны чалавек, я яго вельмі паважаю. Ён прыязжаў да нас у Мінск. Да, я гэта памятаю. І ўсё, пра што дамовіліся – усё збудзецца. Я ў гэта веру. І гэты чалавек сабраўся і паехаў у штаты лекцыі ва ўніверсітэце чытаць. І як яго там аплявалі! Як яго прынізілі. Ай-яй-яй!!! І гэта краіна, дзе свабода слова, дзермакрація. Іш ты!

А вось памятаешь, што здарылася нядаўна? Адзін паехаў у Венесуэлу зарабляць грошы для Радзімы. А нехта паехаў у другі бок. І з чым ён прыехаў?! З грошамі для Радзімы? Сумняваюся, сумняваюся. У Каракасе будуць прадавацца нашы машыны, наша тэхніка, страіцелі будуць строіць дамы. А што будуць строіць у Вашынгтоне, што там будуць прадаваць? Інтрыгі, толькі пра інтрыгі клапоцяцца. Во!

– Ярыла, слухай. А што ты думаеш пра нашых рокераў? Вось апазіцыя іх ужо не прымае….

– У нас у стране ўсё добра. Нехта казаў, што забараняюць музыку. А зараз добра – музыку разрашылі. Я ня ведаю там усіх астатніх, скажу, каго памятаю і паважаю. Вось гэты, Палац – добрая група. Ну, былі там яшчэ НРМ – гэта вось “падымі мяне паветраны шарык па-над гэтай усёй зіхатнёю”. Ну ладна, добра. Ну, яшчэ там Крама – таксама добра. Нейра Дзюбель. Ну, ня знаю, ня нравяцца мне людзі, якія падобныя да машын па праізводству гаўна. Ну не ляжыць душа мая да гэтай групы.

Дык аб чым гэта я? А, вось! Ну схадзілі яны Туды. А апазіцыя гоніць на іх. Апазіцыя нічога не зрабіла, каб мець права гнаць на гэтых хлопцаў. Памятаеш, як у Купалы было? А мы самі сабе сам / ўжо гаспадары / малатамі і сярпамі / граем да зары. Паэтаму вось: апазіцыі – апазіцыява, рокерам – рокерава.

Зараз жа ў нашай краіне такая кампазітарская школа, такая школа песьні. Ну вось паглядзі. Сітнік- Калдун. Какое месца занялі! А зараз гэты хлопец наш таксама пабядзіў. Вось гэта да!

Грошы з паветра не робяцца
Яйку без куркі нябыць
А многія толькі клапоцяцца
Як бы гарэлкі папіць

– О! Я ж яшчэ ўзгадаў тут адну навіну за гэты год. Вось скажы, стаім мы з табой на вуліцы. Піва табе хочацца?

– Ня хочацца.

– А чаму?

– Дык, халодна.

– А што было? Хацелі ж забараніць расьпіцьцё піва ў абшчэсьцьвенных мястах. Я лічу правільна. Ня нада нам гэтага: бутэлькі валяюцца, студзенты пад ногі плююць. Блага, што ім льготы адмянілі – меньш на піва будзе. Лепш за транспарт заплаці, чым піва папей. А ў транспарце можна смактачку піўную паставіць. Заплаціў за праезд – глыточак зьдзелаў.

Я кажу шчыра, я бутэлькі не зьбіраю. Але ведаю людзей, якія зьбіраюць. Яны міліянеры. МІ-ЛІ-Я-НЕ-РЫ!! Летам за сязон зьбярэ столькі бутэлек, што ня толькі сабе за кватэру заплоціць, но і дачке за вучобу, зяцьку на машыну. А хто пастаўшчык? Студэнцтва. Купляюць гэта піва і пьюць-пьюць-пьюць-пьюць-пьюць, а потым бутэльку пустую па прасьпекту пакацілі-пакацілі-пакацілі-пакацілі-пакацілі-пакацілі.
Памятаеш, мы з табой куплялі піва? Яшчычак?

– Ага.

– Што нам сказала прадаўшчыца?

– Ня памятаю…

– Што, зноў пьяны быў?! А я вось памятаю. Яна сказала, што ў іх у двары Вінецыю зрабілі. Аб чым яна гаварыла? Дзе піва пьюць, там і сс..ць. Я спадзяюся, наступным годам ня будуць гэтае піва ў падваротні сс…ць.
Вось памятаеш, нядаўна тры чалавекі ў падваротні гаварылі па-беларуску. Вось, схапілі іх. Паэты яны, художнікі, іш ты… Абібокі яны! Пілі піва яны і па-беларуску размаўлялі…

Але ж я супраць таго, каб забаранілі піць гарэлку. Гарэлку піць павінен кожны. Прычым з рыльца. Вось як мы зараз – на вуліцы.

– А чаму ж нас не забіраюць, як тых паэтаў?

– Мы ж на нармальным, чалавечыскам языке размаўляем. Вось таму і не забіраюць. Мы ж з народу з табой, а ня гэтыя паэты-дэкадэнты. Ну што гэты беларускі язык? Што, ад яго народ добра жыць будзе?! Во, узгадаў дарэчы адзін случай. Неяк быў я ў Піцеры, ну, там, дзе Скарына наш тварыў. Сядзім мы з сябрам маім на вакзале ды чарнілка пьем. А я гляджу, там у вочарадзі дзяўчынкі прыгожыя стаяць. Ну, я да іх. Кажу: “Ну што, красівыя, паехалі катацца”. Я яны мне ў адказ: “Паздняк”.

– Што Пазьняк?

– Ну паздняк.

– Пры чым тут Пазьняк?

– Ну, кажуць, паздняк – позна ўжо!

Навошта Ярылу дазвольны штамп?

Да закапала ўжо гэта ўсё
З дазвольнымі штампамі.
Нада ў замежжа яны ці ня нада
Амбасадару ўсё роўна.
Толькі сачы за тым як дзяржава
Залазіць у кішэню тваю
Як да сабе пасьлядоўна.

– Вось напісаў я, што закапалі ўсіх штампы на выязд, дык празь месяц штампы і адмянілі. Вось дзе дземакрація! Навошта нам штампы гэтыя? Я ПІСАЎ ПРА ГЭТА, Я!!! А апазіцыі зноў ня нравіцца ўсё – будуць невыязныя. Ну і добра. Нечава па амерыкам езьдзіць ды кружкі з сізо раздаваць. Нам такія беларусы не нужны, няхай у Беларусі сядзяць, у зелянстроі працуюць.
Я ж вось тэст псіхалагічаскі напісаў, з якога можна паняць: паедзеш ты за граніцу, ці не паедзеш. Вось ён.

Першае пытаньне: Ты участваваў у міцінгах грантасосаў?

Варыянты адказаў:
1. участваваў – 5 балаў;
2. не участваваў – 2 балы;
3. я разганяў – 7 балаў.

Другое пытаньне: Ты хадзіў на выбары?

Варыянты адказаў:
1. хадзіў – 2 балы;
2. не хадзіў – 5 балаў;
3. выбіраўся – 13 балаў.

Трэцяе пытаньне: Зачым ты езьдзіў у Амерыку?

Варыянты адказаў:
1. езьдзіў за грантамі – 10 балаў;
2. я туды невыязны – 3 балы;
3. я езьдзіў у Лацінскую Амерыку – 5 балаў.

Рэзультаты:

1. калі ты набраў ад 5 да 15 балаў – ты невыязны;
2. калі ты набраў ад 15 да 30 балаў – ты невыязны;
3. калі набраў больш за 30 балаў – працаваць табе ў зелянстрою.

– Ну а што ў тваім асабістым жыцьці здарылася за гэты год?

– Дзякуй богу. У мяне ёсьць асноўная праца. А ёсьць яшчэ і другая. Так здарылася, што ёсьць магчымасьць быць услышаным, каб тваё слова дайшло да слухача. Што аўтару без любіцеля? Дзякуй Новай Яўропе, дзякуй.

November 01, 2017

keywords: , ,

printe-mailshare

advertisement