LOGIN

CINEMA

Jóhann Jóhannsson 1969 — 2018

9 лютага ў Берліне ва ўзросце 48 гадоў памёр не чужы для дарагой рэдакцыі ісляндскі музыка і кампазітар, наш чалавек у Галівудзе, Jóhann Jóhannsson.

Ён распачаў сваю артыстычную кар’еру пры канцы 80-х, быў чальцом індзі-рок гуртоў Olympia, Unun, Ham. Трэкі таго часу круціў на бі-бі-сі Джон Піл, а Сціў Альбіні напісаў Ёхану васторжэнны фан-ліст. У 1999-м стаў адным з заснавальнікаў міждысцыплінарнай крос-культурнай арт-панк-групоўкі і рэкард-лэйбла Kitchen Motors (пацаны дзерзка мяшалі панк-рок, метал і джаз). Пра перыяд творчасці Ёхана 00-х у складзе Apparat Organ Quartet трапна было заўважана, што гэта нібыта the Fall play Kraftwerk. Далей, пад уплывам Браяна Іно, Эрыка Саці, Генры Персэла і Луіса Хардзіна пачаў эмбіентна-дронавыя эксперыменты на мяжы «электроннай» і «жывой» музыкі. Некаторыя крытыкі называлі эпічна-мінімалістычнага Ёхансана ачышчаным ад ізлішняй духоўнасці і акадэмізма Арво Пяртам, і ў гэтым апрпэдзелённа што-та ёсць (але далёка не ўсё).

Альбом 2006 года IBM 1401, A User’s Manual ён прысвяціў свайму тату, інжынеру IBM і аднаму з першых праграмістаў Ісляндыі, які эксперыментаваў з гукам на першых крупнагабарытных кампутарах. Ёхансан выкарыстаў пры запісу альбома вінтажныя бабіны з гукамі мэйнфрэйма IBM 1401. У Галівуд яго прывёў Дэні Вільнёў, замовіўшы музыку для свайго фільма з Хью Джэкманам і Джэйкам Гіленхолам Prisoners. Далей былі саундтрэкі да The Theory of Everything, Sicario, Arrival, Mandy, The Mercy, I Am Here, Mary Magdalene. Дарэн Аранофскі запраіў яго музкансультантам на свой хорар Mother!. Сярод самых цікавых калабарантаў Ёхана адзначым Sakamoto, Pan Sonic, Jaki LiebezeitMarc AlmondBarry Adamson.

Hanging out with Jói & Auxpan, reykjavik 2005, Pomassl  (с)

Я папрасіў пракаментаваць сумную навіну блізкую сяброўку Ёхана, шэфіню венскага бюро Філе Магазіна, мастачку, куратарку і музыку Ганну Цы. Пра смерць сябра яна даведалася ў Маскве, дзе зараз арт-рэзідэнствуе. Anna Ceeh: «Я в шоке… Он был удивительный человек, такие редко встречаются, простой, добрый, родной какой-то, и, конечно, очень уважаемый как музыкант… Я дружила с ним с 2002-го, видела его выступление в составе группы Apparat Organ Quartet на фестивал ав Рейкьявике, он принимал участие в 2010-м в курируемом Францем Помасслом проекте Iceland Hits You на Donau Festival в Австрии».

“He makes music for endings, shut-down mines, obsolete mainframe computers and failed utopias … the notes fade away, the stories have already finished, everything ends.” Joe Muggs, The Guardian.

Валера Краснагрув

February 12, 2018

keywords: , , , , , , , , , , , , , , , , , ,

printe-mailshare

advertisement