LOGIN

LIFE

Lovebug Starski: Rest In Beats

8 лютага ў Лас-Вегасе памёр ад завала сэрца піянер хіп-хопа, музыка, МС і прадусар Kevin Smith aka Lovebug Starski.

«Адін з першых дыджэяў рыфмаплётаў», як яго потым абазвалі журналісты, багатыр з кагорты Afrika Bambaataa, Grandmaster Flash і Kool Herc, распачаў сваю кареру рэкард-боя ў 1971 у Бронксе. Быў чальцом Black Spades gang, “Everyone used to carry machetes” — узгадваў ён сваю бурную маладосьць у інтэрвію Rolling Stone. Пазней рэзідэнстваваў у легендарным клюбе Disco Fever, между дзелам запусціў у абарот тэрмін hip hop (ягонымі напрацоўкамі скарысталіся Sugarhill Gang у сваім трэке 1979-га года “Rapper’s Delight”). Паплечнік Старскага, мастак, рэжысёр і энтузіаст хіп-хопа Fab 5 Freddy узгадваў пра гэта так: «Раней ужываліся такія тэрміны, як брэйк і ўалдстайл. Гэта слова стала назвай культуры, бо на вечарынах усе паўтаралі: to the hip, the hop, the hibbi-hibbi, dibby-dibbi, hip-hip-hop, and you don’t stop. Калі вы распавядалі камусці, на якой паці вы тусілі, можна было сказаць: ну, гэта была адна з гэтых хібедзі-хоп, ну ты разумееш, братан…».

На пачатку 80-х Фрэдзі пазнаёміў з дыджэямі і МС з гета Рузу Блю (Ruza Blue). Хворая на панк-рок брытанка, якая перабралася ў Ню-Ёрк і працавала на Макларэна і Вівен Вэствуд, была ў захапленні ад убачанага. У кнізе Біла Брустэра і Фрэнка Броўтана Last Night A DJ Saved My Life яна апісала свае эмоцыі так: «Сначала я подумала: «Это что еще за хрень?» Совершенно обалдела. Я не знала, что это такое, но захотела в этом участвовать». Панк рэдка звязваюць з хіп-хопам, але менавіта хаўрус з ім (пры удзеле цэнтравой манхэтанскай багемы з тусы Уорхала) вывеў хіп-хоп з гета і забяспечыў трыюмфальнае шэсце па ўсім свеце.

Яшчэ адзін энтузіяст панка, мастак і эстэтствуюшчый дыджэй Johnny Dynell так пракементаваў выступ Грандмайстра Флэша. «Я был диджеем, но всегда считал себя в большей степени художником. Диджеинг никогда не казался мне искусством или творчеством. Но в 1979 году я зашел с одним другом в тот церковный подвал и стал свидетелем битвы между Флэшем, DJ Hollywood и другими пионерами. Флэш вертел пластинки пальцами ног, а еще делал скрэтчи, чего я никогда прежде не слышал. Он перевернул мой мир. Они ставили те же самые вещи, которые включал я, но брали две одинаковые пластинки и делали из них нечто новое. Мне, выходцу из круга художников, это казалось блестящим. Я подумал, что о таком нужно рассказать Энди Уорхолу і Алану Веге из Suicide. Это удивительно. Прямо-таки Марсель Дюшан».

Як і большасць піянераў-рамантыкаў без камерцыйнай жылкі, спадар Старскі не асоба прееуспел на ніве капіталізацыі свайго талента. Адседзеў пару год пры канцы 80-х на нарах за какаін, выдаў адзін альбом, запісаў некалькі трэкаў для кіно, нават пакрасаваўся на вяршыні брытанскага сінгл-чарта 1987 года, пасля таго, як яго засэмпліравалі хлопцы з Марса (‘Pump Up The Volume’). Сэмпл з “You’ve Gotta Believe” выкарыстоўвалі таксама музыкі The Smiths. Апошнім часам зарабляў на хлеб насушчны забаўленнем жуюшчай публікі індыйскай рэстарацыі ў Лас-Вегасе. Спачуванні з нагоды смерці Кевіна Сміта выказалі DJ Premier (“We lost one of our greatest pioneers of hip hop”), LL Cool J, Chuck D, Ice T, Grandmaster Flash.

Валера Краснагрув

February 15, 2018

keywords: , , , , , , , , , , , , , , ,

printe-mailshare

advertisement